Тым часам колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 толькі ў ЗША перавысіла мільён.
Праца прыпыненая на падставе прадпісаньня Міністэрства аховы здароўя.
Сям’я гомельскага вэтэрынара Сяргея Чамбровіча пацьвердзіла: мужчына загінуў падчас рыбалкі на мяжы з Украінай.
Лекары падазраюць, што агульны адэнавірус можа быць прычынай невытлумачальных выпадкаў гепатыту ў здаровых дзяцей, якія зафіксаваныя прынамсі ў 16 краінах і 10 штатах ЗША.
Прыватны мэдцэнтар «ЛОДЭ», які ўлады пазбавілі ліцэнзіі, паводле міністра здароўя Дзьмітрыя Піневіча, дапусьціў сур’ёзныя парушэньні.
5 траўня стала вядома, што Міністэрства аховы здароўя пазбавіла ліцэнзіі мэдычны цэнтар «ЛОДЭ». Пачыталі, якія водгукі на яго пішуць пацыенты.
Падчас інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі агенцтву Associated Press амэрыканскі журналіст задаў пытаньне пра злачынствы Расеі ва Ўкраіне, прывёўшы ў прыклад падзеі ў Бучы і Марыюпалі. Журналіст спытаў, ці ня мог бы Лукашэнка перадаць Пуціну, што «гэта пара спыніць».
Толькі ў сетцы мэдцэнтраў «ЛОДЭ» працавалі больш за 1,6 тысячы чалавек. Цэнтар існуе з 1992 году.
Міністэрства здароўя Беларусі прыпыніла з 16 траўня дзеяньне ліцэнзій на мэдычную дзейнасьць ТАА «Клініка А1» і ТАА «ЛОДЭ».
Урад Беларусі вырашыў правесьці экспэрымэнт аказаньня платных мэдыцынскіх паслуг у некаторых дзяржаўных лякарнях і РНПЦ у выходныя і сьвяточныя дні «звыш гарантаванага дзяржавай аб’ёму бясплатнай мэдыцынскай дапамогі».
Выданьню Zerkalo.io стала вядома пра сама меней 8 лекараў, якіх вызвалілі пад падпіску аб нявыезьдзе і невыдаваньні дэталяў сьледзтва.
У новым вялікім дасьледаваньні, якое працягвалася год, удзельнікі, якія абмяжоўвалі прыём ежы пэўнымі гадзінамі дня, страцілі ня большую вагу, чым тыя, хто еў у любы час.
Беларусы скардзяцца на дэфіцыт у аптэках імпартных лекаў і рост цэнаў на іх. Дзяржаўныя чыноўнікі сьцьвярджаюць, што ў аптэках у наяўнасьці заўсёды ёсьць айчынныя аналягі, а краіна стараецца максымальна адыходзіць ад імпартазалежнасьці. І прапануюць «купляць беларускае».
У эфіры Свабода Premium абмяркоўваем «справу артапэдаў» і мэдычныя «шарашкі» як пэрспэктыву для сыстэмы аховы здароўя ў Беларусі.
Частку затрыманых у «справе траўматолягаў» адпусьцілі на волю і знайшлі ім новую працу з паніжэньнем.
Падрабязнасьці крымінальнай справы, фігурантамі якой сталі 35 вядучых артапэдаў-траўматолягаў і пяць прадстаўнікоў камэрцыйных структураў, паведамілі ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1».
Такая лічба прагучала на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 18 красавіка. Крымінальная справа супраць іх зьвязаная з пастаўкамі эндапратэзаў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі накіравала папярэджаньні аптэчным сеткам аб недапушчальнасьці неабгрунтаванага павелічэньня цаны на лекі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Артапэд-траўматоляг, каардынатар Беларускага Фонду мэдычнай салідарнасьці Рустам Айзатулін тлумачыць, што і хто стаіць за масавым затрыманьнем артапэдаў у Беларусі, як гэта адаб’ецца на аказаньні мэдычнай дапамогі, як беларускія мэдыкі дапамагаюць украінцам падчас расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Ужо больш за тыдзень мэдыкі знаходзяцца ў зьняволеньні, але пра іх дзяржаўныя органы і СМІ не гавораць.
Уладзіміра Пуціна нярэдка наведвае лекар, які спэцыялізуецца на хірургічным лячэньні анкалягічных захворваньняў.
Міністэрства аховы здароўя і ўпраўленьне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму далі адказы на пэтыцыю грамадзян на тэму аказаньня мэдычнай дапамогі параненым расейскім вайскоўцам.
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні артапэдаў-траўматолягаў абласных і гарадзкіх лякарняў, большасьць зь іх — кіраўнікі аддзяленьняў. Паспрабавалі высьветліць, што стаіць за гэтым.
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні лекараў-траўматолягаў, прычым большасьць зь іх — кіраўнікі аддзяленьняў.
«Палітычныя лідэры і карпарацыйныя тытаны ставяць прыбытак і ўладу вышэй за людзей, абяцаючы справядлівае аднаўленьне пасьля пандэміі».
Пад забарону трапілі 39 лекаў, якія раней імпартаваліся зь Беларусі. Імаверна, гэта зьвязана з тым, што рэжым Лукашэнкі працягвае падтрымку Расеі ў вайне з Украінай.
За суткі ў Беларусі COVID-19 выявілі ў 1578 чалавек, выпісаны 583.
Закон будзе дзейнічаць паўгода, да 23 верасьня.
Беларускія лекары з праекту «Е-здароўе» на мінулым тыдні абвясьцілі, што пачынаюць бясплатна кансультаваць украінцаў.
У ЗША памёр 57-гадовы Дэвід Бэнэт, якому 7 студзеня першым перасадзілі сэрца генэтычна мадыфікаванай сьвіньні.
Паразмаўлялі з доктаркай Ірынай Шарафановіч, якая засталася ў Адэсе і дапамагае Ўкраіне.
У ліку тых, хто загінуў, трое дзяцей. Шмат параненых.
За апошнія содні ў Беларусі зарэгістраваныя 5663 новыя пацыенты з COVID-19. Выпісаныя 1476 чалавек, памерлі — 17.
Мільёны людзей пасьля заражэньня каранавірусам пакутуюць ад зьнясіленьня, кагнітыўных праблем і іншых працяглых сымптомаў. Дакладныя прычыны гэтага невядомыя.
Згодна з новым дасьледаваньнем амэрыканскіх Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC), немаўляты, маці якіх атрымалі дзьве дозы вакцыны супраць каранавірусу падчас цяжарнасьці, зь меншай верагоднасьцю трапяць у шпіталь з COVID-19 у першыя шэсьць месяцаў жыцьця.
Прыём па відэасувязі будуць весьці кваліфікаваныя псыхолягі, псыхатэрапэўты, псыхіятры і нэўролягі.
Міністэрства аховы здароўя штодзень падае рэкордныя лічбы захварэлых на COVID-19. За мінулыя суткі зафіксавана больш за 8,6 тысяч выпадкаў. Хварэюць клясамі, калектывамі і офісамі.
Люк Мантанье (Luc Montagnier) атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне ў 2008 годзе.
На мінулым тыдні мэдычныя ўлады ЗША апублікавалі вынікі новага дасьледаваньня эфэктыўнасьці бустэрных прышчэпак для розных узроставых катэгорыяў насельніцтва і рызыкі шпіталізацыі і сьмерці ад COVID-19 сярод непрышчэпленых і прышчэпленых.
Польшча заявіла аб заканчэньні піку пандэміі каранавірусу. З 11 лютага невакцынаванага чалавека, які прыедзе ў Польшчу з-за межаў шэнгенскай зоны, накіруюць на 7 дзён карантыну, цяпер жа ён доўжыцца 14 дзён.
Зь 15 лютага ў Беларусі ўвядуць новы фармат сэртыфікату аб вакцынацыі зь QR-кодам для мабільнага дадатку «Падарожнічаю бяз COVID-19». Яны спросьцяць выезд у Расею, Казахстан, Кіргізстан, Армэнію, Таджыкістан, Узбэкістан, Азэрбайджан, Малдову.
Былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Міністэрства аховы здароўя ў студзені-лютым.
Чыноўнікі заявілі, што цяпер менш людзей шпіталізуюць з каранавірусам.
Мэр сталіцы Канады Атавы абвясьціў у горадзе рэжым надзвычайнай сытуацыі з прычыны масавых пратэстаў супраць пандэмічных абмежаваньняў, якія трываюць больш за тыдзень.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыцягвае студэнтаў для работы ў мэдычных установах на час росту захворваньняў на COVID-19.
Прэзыдэнт Турэччыны паведаміў, што захварэў на каранавірус. Паводле словаў Рэджэпа Эрдагана, у яго і яго жонкі выявілі штам «Омікрон». Хвароба ў мужа і жонкі праходзіць у лёгкай форме, і яны працягваюць працаваць дома.
У канцы 2021 году пэдыятарцы Алене не падоўжылі кантракту за тое, што ў 2020 годзе яна ўступіла ў незалежны прафсаюз мэдыкаў «Панацэя».
4 лютага, у Сусьветны дзень барацьбы з анкалягічнымі хваробамі, гутарым з анколягам Надзяй Пятроўскай пра актуальную сытуацыю ў Беларусі, пра тое, як пандэмія і рэпрэсіі зьмянілі жыцьцё хворых на рак у Беларусі.
У апошнія дні паведамленьні пра новы варыянт штаму «Омікрон» спарадзілі асьцярогі, што ён можа стаць прычынай новай разбуральнай хвалі COVID-19.
Загрузіць яшчэ