Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча скароціць карантын пры ўезьдзе з-за межаў Шэнгену


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Польшча заявіла аб заканчэньні піку пандэміі каранавірусу. З 11 лютага невакцынаванага чалавека, які прыедзе ў Польшчу з-за межаў шэнгенскай зоны, накіруюць на 7 дзён карантыну, цяпер жа ён доўжыцца 14 дзён.

Міністар здароўя Польшчы Адам Нядзельскі і міністар адукацыі Пшэмыслаў Чарнек 9 лютага склікалі прэс-канфэрэнцыю на тэму эпідэміі каранавірусу. Яны расказалі пра зьмяненьні ў правілах карантыну і ізаляцыі, паведамляе газэта Wiadomości.

Сярод іншага яны паведамілі, што з 11 лютага асобам, што прыяжджаюць з-за межаў Шэнгену, патрэбна будзе адбыць 7-дзённы карантын замест 14-дзённага.

З гэтага ж дня ў краіне адмяняюць карантын пасьля кантакту з чалавекам, хворым на каранавірус.

Зь 15 лютага ізаляцыя хворага чалавека скароціцца зь 10 дзён да 7; карантын для членаў сям’ю хворага скароцяць таксама да 7 дзён.

З 21 лютага школьнікі вернуцца на дзённую форму навучаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG