Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дагэтуль не патлумачылі масавых затрыманьняў мэдыкаў у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ужо больш за тыдзень мэдыкі знаходзяцца ў зьняволеньні, але пра іх дзяржаўныя органы і СМІ не гавораць.

Міністэрства аховы здароўя, сілавыя органы Беларусі, а таксама дзяржаўныя СМІ не пацьвярджаюць і не тлумачаць інфармацыі пра масавыя затрыманьні дзясяткаў лекараў. Ужо больш за тыдзень яны знаходзяцца за кратамі, масавыя затрыманьні прайшлі ў апошнія дні сакавіка.

Паводле зьвестак Zerkalo.io, па ўсёй краіне затрымалі ад 25 да 50 мэдыкаў. Іх падазраюць паводле артыкулу 430 КК «Атрыманьне хабару». Пра масавае затрыманьне лекараў са спасылкай на свае крыніцы тады паведаміла і «Наша ніва».

Паводле выданьня, сярод затрыманых — супрацоўнік ВДМУ і галоўны няштатны траўматоляг-артапэд Віцебскай вобласьці Канстанцін Балабошка, загадчык траўматалягічнага аддзяленьня Віцебскай абласной клінічнай лякарні Андрэй Крылоў і загадчык траўматалягічнага аддзяленьня Віцебскай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі Аляксандар Царкоўскі. У суботу, 26 сакавіка, у іхных працоўных кабінэтах прайшлі ператрусы.

Выданьне «Флагшток» паведамляла пра затрыманьне двух загадчыкаў аддзяленьняў траўматалёгіі — у Гомельскай абласной клінічнай лякарні і ў Гомельскай гарадзкой клінічнай лякарні № 1, і трох траўматолягаў з Мазырскай ЦРБ. Магчыма, сярод іх загадчык аддзяленьня траўматалёгіі Яўген Кузьменка. Таксама, паводле зьвестак Zerkalo, затрымалі загадчыка траўматалягічнага аддзяленьня ЦРБ у Ваўкавыску Яўгена Саўко.

Родныя аднаго з затрыманых расказалі, што ён праходзіць па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу «Атрыманьне хабару паўторна, або шляхам вымаганьня, або групай асоб па папярэдняй змове, або ў буйным памеры». Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG