Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сталі прыцягваць студэнтаў і інтэрнаў для працы ў «чырвоных» зонах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыцягвае студэнтаў для работы ў мэдычных установах на час росту захворваньняў на COVID-19.

«Да працы з пацыентамі ў „чырвоных“ зонах і выязных кантактных брыгадах прыцягнутыя студэнты 6-х курсаў мэдыцынскіх унівэрсытэтаў і лекары-інтэрны», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Міністэрства аховы здароўя інфармуе: у кожнай установе аховы здароўя распрацаваныя пляны па арганізацыі работы ў залежнасьці ад узроўню росту захворваньняў і абарачальнасьці пацыентаў.

Загружанасьць лякарняў

У Берасьцейскай вобласьці налічваецца 13 386 ложкаў, зь якіх пад пацыентаў з каранавірусам перададзены 1724.

У Віцебскай вобласьці налічваюцца 7270 ложкаў, зь іх пад COVID-19 адведзена 1630.

У Гомельскай вобласьці з 14 695 ложкаў адведзены пад каранавірус і пнэўманіі 2163.

У Горадзенскай вобласьці налічваюцца 9668 ложкаў, зь якіх пад ковід аддалі 1516.

У Магілёўскай вобласьці 10 629 ложкаў, 1294 зь іх пад барацьбу з каранавірусам і пнэўманіяй.

У Менску на лячэньне ад хваробы выдзелілі 2992 ложкі з 10 185, у Менскай вобласьці пад каранавірус адвялі 1900 ложкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG