Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдычны цэнтар «ЛОДЭ» абвясьціў аб часовым прыпыненьні паслуг з 16 траўня


Чарга ў цэнтры ЛОДЭ
Чарга ў цэнтры ЛОДЭ

Праца прыпыненая на падставе прадпісаньня Міністэрства аховы здароўя.

Аб гэтым паведамляецца на сайце мэдычнага цэнтру. Ізноў прымаць пацыентаў мэдцэнтры змогуць толькі пасьля прыняцьця органам ліцэнзаваньня Міністэрства аховы здароўя рашэньня аб аднаўленьні дзеяньня ліцэнзіі.

Раней паведамлялася, што ў кампаніі будзе мінімум 14 дзён, каб зьліквідаваць недахопы, выяўленыя падчас ведамаснай праверкі.

Раней міністэрства паведаміла, што з 16 траўня прыпыняе ліцэнзіі на мэдыцынскую дзейнасьць кампаній «Клініка А1» і «ЛОДЭ». Прычына — «парушэньне захаваньня заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце і аб ліцэнзаваньні».

Як сьцьвярджаюць у Міністэрстве здароўя, у «ЛОДЭ» выявілі наяўнасьць лекавых сродкаў са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці ў месцы, ня ўказаным у ліцэнзіі, парушэньні патрабаваньняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэньня і іншае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG