Адпаведнае рашэньне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Экспэрымэнт будзе доўжыцца год — з 1 траўня 2022-га па 1 траўня 2023 году — у наступных РНПЦ і лякарнях:
- Менскі навукова-практычны цэнтар хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі,
- РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі,
- РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі,
- РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя М.М. Аляксандрава,
- РНПЦ «Маці і дзіця»,
- РНПЦ «Кардыялёгія»,
- Менская гарадзкая клінічная лякарня хуткай дапамогі,
- 3-я гарадзкая клінічная лякарня імя Я.У. Клумава,
- Менская абласная клінічная бальніца ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга,
- Віцебская абласная клінічная лякарня,
- Барысаўская цэнтральная раённая лякарня,
- Магілёўская абласная клінічная лякарня,
- Гомельская абласная клінічная лякарня,
- Віцебскі абласны клінічны спэцыялізаваны цэнтар,
- Берасьцейская абласная клінічная бальніца,
- Астравецкая цэнтральная раённая клінічная лякарня,
- Горадзенская гарадзкая клінічная лякарня хуткай мэдыцынскай дапамогі,
- Менская абласная дзіцячая клінічная лякарня.
У іх па заяўках грамадзян будуць аказваць платныя паслугі першай, спэцыялізаванай, высокатэхналягічнай мэдыцынскай дапамогі, за выключэньнем паслуг, якія аказваюцца дзецям, і трансплянтацыі органаў і тканак. Трэба будзе аплочваць кошт знаходжаньня ў стацыянары, дзённага знаходжаньня, мэдыцынскіх умяшаньняў, пэўных лекаў і вырабаў мэдыцынскага прызначэньня ды мэдтэхнікі, а таксама іншыя выдаткі ўстановаў аховы здароўя.
Па заканчэньні экспэрымэнту да 1 ліпеня 2023 году Міністэрства аховы здароўя павінна будзе прааналізаваць яго вынікі і ўнесьці свае прапановы ў Савет міністраў.