Памерлі 16 чалавек.
За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі
- захварэлі на COVID-19 567 938 чалавек,
- ачунялі 541 155,
- памерлі 4369.
Папярэдні рэкорд колькасьці новых хворых быў 13 кастрычніка — 2060 чалавек.
Zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.