Апроч таго, Эўразьвяз удвая больш падрыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў і выдзеліць грошы на разьмінаваньне.
У Кіеў 2 лютага прыбылі прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Ўрзуля фон дэр Ляен і кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль.
Цяпер «Белавія» ня зможа скарыстацца паслугамі турэцкай кампаніі па рамонце і запраўцы сваіх самалётаў, вырабленых у Эўропе і ЗША.
Злучаныя Штаты ўвялі 1 лютага санкцыі супраць 22 фізычных і юрыдычных асоб, грамадзян і рэзыдэнтаў розных краін, зьвязаных, як сьцьвярджаецца, зь сеткай па абыходу раней накладзеных на Расею і Беларусь санкцый.
На 2023 год Брусэль выдзеліць яшчэ 18 млрд эўра на беспрэцэдэнтных умовах — сродкі даюць на 35 гадоў, а дзяржавы ЭЗ самастойна выплацяць працэнты.
У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2019 году ўкраінскія экспэрты выказвалі думкі, што Ігар Каламойскі фінансаваў выбарчую кампанію тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Колькасьць новых кампаній, у якіх адным з заснавальнікаў зьяўляецца юрыдычная або фізычная асоба зь Беларусі, у параўнаньні з 2021 годам павялічылася ўдвая.
Беларускія чыноўнікі цяпер змогуць прызначаць у кампаніі з замежным капіталам зьнешняе кіраўніцтва. Глядзім, як гэта можа працаваць і чым можа нашкодзіць.
Летась літоўская дачка кампаніі, Epam sistemos, заплаціла ў мясцовы бюджэт 10,4 млн эўра і абышла чэмпіёна многіх папярэдніх гадоў — дата-цэнтар амэрыканскага плацежнага сэрвісу Western Union (9,1 млн).
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца зь дзяржаўным візытам у Зымбабвэ.
Адсутнасьць якога-небудзь кантролю над уладай Пуціна дазволіла яму беспакарана рэалізоўваць свае геапалітычныя амбіцыі.
З наступнага месяца вырастуць пэнсіі, падаткі для ІП, а школьнікам трэба будзе вырашыць, які выпускны экзамэн яны будуць здаваць.
Абедзьве кампаніі ўдзельнічалі ў рэалізацыі ў Мікалаеўскай вобласьці ініцыяванай прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім праграмы «Вялікае будаўніцтва».
Ірландская авіякампанія заявіла, што скасуе два маршруты зь Вільні, яшчэ на 11 маршрутах самалёты будуць лятаць радзей.
Першы рэзыдэнт у Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень», які знаходзіцца пад Менскам, зьявіўся ў 2014 годзе.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пастановай № 8 ад 23 студзеня павысіла на 9% тарыфы на «паслугі на транспартаваньне нафты па магістральных трубаправодах». Дакумэнт набудзе моц 1 лютага.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Зымбабвэ адбудзецца 30 студзеня — 1 лютага, паведамляе мясцовае МЗС.
Спасылаючыся на заявы ўрадавых чыноўнікаў, іранскія СМІ паведамілі пра «адыход кітайцаў ад інвэстыцый у Іран».
Афіцыйны Кіеў увёў новыя санкцыі, у тым ліку супраць беларускіх кампаній, за спрыяньне перасоўваньню расейскіх войскаў і асабовага складу.
Краіны G7 прапанавалі Эўразьвязу ўстанавіць «столь» цэнаў на расейскія нафтапрадукты ў 110 даляраў за барэль, аднак пагодзяцца і на 100 даляраў.
Беларускія ўлады пашырылі пералік юрыдычных асобаў, замежным уладальнікам якіх забаронена прадаваць свой бізнэс. У яго ўключылі 1849 кампаній.
Прыбытак расейскіх банкаў у 2022 годзе скараціўся ў 11,8 раза ў параўнаньні з паказчыкам 2021 году.
У сьпісе на звальненьне за палітыку — у асноўным людзі, у якіх з 1 сьнежня па 30 траўня заканчваюцца кантракты.
Жыхары вёскі Капараўка Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці не былі належным чынам апавешчаныя пра пляны пабудовы ля іх населенага пункту новай сьвідравіны.
Расейскія экспартэры ў 2022 годзе больш чым удвая павялічылі продажы ў краіны Балтыі звадкаванага вуглевадароднага газу, частка якога потым была прададзена Ўкраіне. Пра гэта паведамляе Reuters з спасылкай на крыніцы сярод трэйдараў і грузаперавозчыкаў у рэгіёне.
Узровень рэальнага беспрацоўя, разьлічанага паводле мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у чацьвёртым квартале 2022 году склаў 3,6 працэнта працаздольнага насельніцтва Беларусі.
Многія заходнія кампаніі далей вядуць бізнэс у Расеі, нягледзячы на санкцыі і ціск з боку палітыкаў. Менш за 10% фірмаў з Эўразьвязу і краін «Вялікай сямёркі» прадалі свае расейскія актывы пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Раней банк ужо устанавіў абмежаваньне на грашовыя пераводы з выкарыстаньнем некаторых картак.
Чэскае аддзяленьне буйнога міжнароднага банку заявіла, што працяг вайны супраць Украіны, дзе Беларусь стала саўдзельніцай Расеі, зрабіў немагчымай далейшую працу ў дзьвюх краінах.
Георгі Грыц стаў часта зьяўляцца ў якасьці эканамічнага экспэрта ў дзяржаўных СМІ. Ён прадракаў канец Захаду і даляра ў 2022 годзе. Свабода расказвае, як незаўважны эканаміст стаў адным зь вінцікаў прапаганды.
У Беларусі 1,6% работнікаў атрымліваюць заробкі, меншыя за 400 рублёў у месяц. Пры гэтым 1,5% працоўных могуць пахваліцца заробкам, большым за 5000 рублёў.
Аляксандар Лукашэнка пакінуў сёньня Менск. У найбліжэйшыя дні ён наведае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Зымбабвэ. Чаму менавіта гэтыя краіны, якія і блізка не набліжаюцца да асноўных гандлёвых партнэраў Беларусі?
Беларусь «дасягнула істотных вынікаў у стварэньні грузавога і пасажырскага электратранспарту», цяпер «справа засталася за легкавым», заявіў прэм'ер-міністар Раман Галоўчанка 25 студзеня на нарадзе ва ўрадзе.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў фотаздымкі кабінэту Лукашэнкі, дзе замест амэрыканскага кампутара Apple зьявіўся беларускі «Гарызонт».
Апэратыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Барысаўскага РУУС устанавілі факт буйнога крадзяжу, учыненага кіраўніком жыльлёва-будаўнічага вытворчага каапэратыву.
У штотыднёвым аглядзе эканомік краін апэрацый банка экспэрты Эўразійскага банка разьвіцьця дапускаюць, што беларуская эканоміка можа вярнуцца да росту бліжэй да лета. Пакуль жа тэмпы падзеньня валавога ўнутранага прадукту будуць складаць да 5%.
Паводле Financial Times, Бразылія прапануе назваць супольную валюту sur – поўдзень. Яе мэта – узмацніць рэгіянальны гандаль і зьменшыць залежнасьць ад амэрыканскага даляра.
Зьмены ў парадку куплі-продажу ўжываных аўтамабіляў прадугледжаныя абноўленым указам Лукашэнкі № 504 «Аб мерах па ўпарадкаваньні зьдзелак па адчужэньні транспартных сродкаў».
Краіны «Вялікай сямёркі», Эўразьвяз і Аўстралія дамовіліся ўсталяваць дзьве «столі» цэнаў на нафтапрадукты з Расеі ў адказ на яе ўварваньне ва Ўкраіну.
Як паведамляе агенцтва Reuters, кампанія Google Alphabet Inc скарачае каля 12 тысячаў працоўных месцаў, або 6% сваёй працоўнай сілы.
Сярэдні памер іпатэчнага крэдыту ў Беларусі па-ранейшаму складае 16–18%. У суседняй Літве — каля 5%.
Рэальныя даходы беларусаў працягваюць падаць на фоне інфляцыі. Мераем, на колькі людзі абяднелі за год, у рэальных прадуктах.
Беларуская дэлегацыя ўпершыню за 30 год узяла ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў швайцарскім Давосе. Апошні раз гэта адбылося ў 1992 годзе, калі Беларусь прадстаўляў Станіслаў Шушкевіч. Цяпер дэлегацыю ўзначаліла Сьвятлана Ціханоўская.
Расейскую нафту зьмешваюць з сыравінай зь іншых крыніц у Сынгапуры, а затым паліва рээкспартуюць па ўсім сьвеце.
Паводле апытаньняў, каля 60% жыхароў краіны выступаюць супраць рэформы прэзыдэнта Эманюэля Макрона.
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі паведаміў, што галоўным фокусам іхнай увагі застаецца Запароская АЭС і стварэньне вакол яе дэмілітарызаванай зоны.
«Мы не баімся эканамічных выклікаў, зь якімі сутыкнецца новая Беларусь», — заявіла падчас свайго выступу дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
У Камітэце дзяржкантролю расказалі аб выніках праверак беларускіх крамаў і гандлёвых сетак на парушэньні цэнавага заканадаўства.
Загрузіць яшчэ