Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларуськалій», «Беларуская чыгунка», «Белгазпрамбанк» трапілі пад новыя санкцыі Ўкраіны


Каля офісу Белгазпрамбанку ў Менску, архіўнае фота
Каля офісу Белгазпрамбанку ў Менску, архіўнае фота

Афіцыйны Кіеў увёў новыя санкцыі, у тым ліку супраць беларускіх кампаній, за спрыяньне перасоўваньню расейскіх войскаў і асабовага складу.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі.

Беларускія кампаніі таксама апынуліся ў сьпісе, які падпісаў Уладзімір Зяленскі.

Актывы прадпрыемстваў, супраць якіх уведзены санкцыі, ва Ўкраіне заблякуюць, а маёмасьць выкарыстаюць для абароны Ўкраіны.

Беларускія прадпрыемствы, супраць якіх увялі ўкраінскія санкцыі: «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

Агулам у сьпісе 23 беларускія кампаніі. Санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG