Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае Аляксей Карпека зь Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру.
Летась таваразварот паміж Беларусьсю і ААЭ склаў 79,9 млн даляраў. Таваразварот паміж Беларусьсю і Зымбабвэ — 25 млн даляраў. Афіцыйна паведамляецца, што асноўныя артыкулы экспарту ў Эміраты — прадукцыя нафтахіміі, грузавыя аўтамабілі, харчовыя прадукты. У Зымбабвэ — сельгастэхніка, машыны і мэханізмы. Але гэтыя краіны найчасьцей згадваюцца, калі гаворка ідзе пра інтарэсы атачэньня Лукашэнкі па-за Беларусьсю.