Паўтонныя расейскія кіраваныя авіябомбы зьнішчаюць дамы ў Запарожжы
29 верасьня цяжкія бомбы з крыламі і навігацыйнымі сыстэмамі ўдарылі ў некалькі месцах у паўднёва-ўсходнім украінскім горадзе Запарожжа. Раненьні атрымалі сама меней 16 чалавек, у тым ліку дзеці.

1
Выратавальнікі эвакууюць з пашкоджанага дому параненую жанчыну. Расея нанесла ўдар раніцай, калі большасьць жыхароў Запарожжа яшчэ спалі.

2
14-гадовы Ўладзіслаў стаіць каля кватэры сваёй сям'і ў Запарожжы пасьля таго, як у яе пацэліла расейская авіябомба.

3
Улады Запарожжа заявілі, што раненьні атрымалі 16 чалавек у трох раёнах горада, у тым ліку 17-гадовы хлопец і 8-гадовая дзяўчынка. У лякарні застаюцца дзьве жанчыны.

4
Мяркуюць, што Расея выкарыстала кіроўныя бомбы FAB-500 савецкай распрацоўкі вагой 500 кіляграм, аснашчаныя плянуючым крыламі і спадарожнікавай навігацыяй.

5
Жыхары пакідаюць пашкоджаны бомбай дом.

6
Параненая жыхарка Запарожжа ў выніку расейскай атакі 29 верасьня.

7
Выратавальнікі ліквідуюць наступствы пажару на месцы выбуху ў Запарожжы.

8
Завалы пасля выбуху ў Запарожжы. Горад знаходзіцца на паўдёнвым усходзе і зьяўляецца важным лягістычным цэнтрам Украіны. Расея атакуе яго амаль кожны дзень.
Форум