Як паведамляе агенцтва Reuters, кампанія Google Alphabet Inc скарачае каля 12 тысячаў працоўных месцаў, або 6% сваёй працоўнай сілы.
На ранішніх таргах акцыі Alphabet вырасьлі амаль на 4%.
Скарачэньні адбываюцца ў далікатны момант для амэрыканскай кампаніі, якая доўгі час была лідэрам у ключавых галінах дасьледаваньняў штучнага інтэлекту, адзначае Reuters.
Цяпер Alphabet сутыкаецца з канкурэнцыяй з боку Microsoft. Галіновыя назіральнікі адзначаюць, што так званы генэратыўны штучны інтэлект можа аспрэчыць дамінаваньне Google у інтэрнэце-пошуку пасьля таго, як стартап OpenAI, які падтрымліваецца Microsoft, выпусьціў чат-бота, вядомага як ChatGPT, які можа рэагаваць на запыты падобнымі да чалавечыя адказамі.
Кампанія Microsoft на гэтым тыдні заявіла, што эканамічныя праблемы таксама вымушаюць яе скараціць 10 тысячаў працоўных месцаў, менш за 5% сваёй працоўнай сілы, але ў далейшым яна будзе сканцэнтраваная на напаўненьні сваіх прадуктаў дадатковым штучным інтэлектам.
Больш за 38 тысячаў супрацоўнікаў ІТ-галіны былі звольненыя толькі сёлета, пасьля таго, як амаль 155 тысячаў страцілі працу ў 2022 годзе. Сярод кампаніяў, якія скарачаюць тысячы работнікаў — Amazon, Meta Platforms Inc і Salesforce Inc.