Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь застаецца лідэрам сярод краін ЭАЭС у росьце цэн на прамысловую прадукцыю


НПЗ у Мазыры
НПЗ у Мазыры

У Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС) цэны на прамысловую прадукцыю за месяц зьнізіліся на 0,7 працэнта, а ў гадавым вымярэньні — на 1,8 працэнта, сьведчаць зьвесткі аддзела галіновай і сацыяльна-дэмаграфічнай статыстыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі (ЭЭК), піша BPN.

У студзені-сьнежні цэны на гэтую катэгорыю прадукцыі вырасьлі ў Беларусі на 13%, Казахстане — 9,4%, Кіргізстане — 3,1%. У Расеі яны зьнізіліся на 3,3%, Армэніі — на 0,4%.

За год цэны вытворцаў у горназдабыўнай прамысловасьці і распрацоўцы кар’ераў у сярэднім па ЭАЭС зьменшыліся на 12,2 працэнта. У Беларусі, Казахстане і Кіргізстане — павялічыліся на 10,3%, 9% і 8% адпаведна. У Армэніі зьнізіліся на 23,1%, Расеі — на 15,3%.

Максымальнае павелічэньне цэнаў вытворцаў у апрацоўчай прамысловасьці адзначалася ў Беларусі (14,2%). У сярэднім па саюзе рост склаў 0,5 працэнта.

Раней паведамлялася, што Беларусь і Расея — адзіныя краіны ЭАЭС, дзе па выніках 11 месяцаў 2022 года зафіксаваны спад вытворчасьці прамысловай прадукцыі, на 5,6% і 0,1% адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG