Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне праводзяць ператрус у алігарха Каламойскага, якога Зяленскі пазбавіў грамадзянства


Ігар Каламойскі. Архіўнае фота
Ігар Каламойскі. Архіўнае фота

У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2019 году ўкраінскія экспэрты выказвалі думкі, што Ігар Каламойскі фінансаваў выбарчую кампанію тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Шэраг украінскіх СМІ паведамілі аб тым, што сьледчыя Службы бясьпекі і Бюро эканамічнай бясьпекі Ўкраіны праводзяць ператрус у доме, які належыць алігарху Ігару Каламойскаму, якога прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім нядаўнім указам пазбавіў украінскага грамадзянства.

Украінскія журналісты паведамляюць, што вобшук адбываецца ў справе аб махінацыях вакол «Укртатнафты» і «Укрнафты», кантроль у якіх меў Ігар Каламойскі.

СБУ заявіла аб маштабных схемах прысабечваньня грошай


Пазьней Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб выкрыцьці раскраданьня 40 мільярдаў грыўняў (прыкладна адзін мільярд даляраў у эквіваленце. — РС) кіраўніцтвам кампаній «Укрнафта» і «Укртатнафта». Прысабечваньне грошай было аб’яднана з пазьбяганьнем ад аплаты падаткаў і легалізацыяй сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

Паводле СБУ, сьледчыя задакумэнтавалі 10 эпізодаў злачыннай дзейнасьці. Служба бясьпекі паведаміла, што гэтая дзейнасьць ажыцьцяўлялася ў інтарэсах фактычных уласьнікаў і бэнэфіцыяраў гэтых кампаній. Адным з уласьнікаў іх зьяўляецца Ігар Каламойскі.

СБУ не ўдакладніла інфармацыю аб вобшуку прыватнага будынку Ігара Каламойскага ў Дніпры. У той жа час з паведамленьня вынікае, што вобшукі праводзіліся ў месцах пражываньня фактычных уласьнікаў і кіраўніцтва фінансава-прамысловай групы, у якую ўваходзяць гэтыя кампаніі.

Што вядома пра Каламойскага

У часе прэзыдэнцкай кампаніі 2019 году ўкраінскія экспэрты выказвалі думкі, што Ігар Каламойскі фінансаваў выбарчую кампанію тагачаснага кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

  • Каламойскі адкрыта падтрымліваў Зяленскага перад выбарамі і ў час іх, Зяленскі мог часта кантактаваць зь ім, яго суправаджала асабістая ахова алігарха.
  • Тэлеканал «1+1», які належыць Каламойскаму, актыўна падтрымліваў Зяленскага, а ягоныя шоў (у тым ліку тэлесэрыял «Слуга народу») выходзілі на гэтым канале з 2012 году.
  • Заяву Зяленскага пра тое, што ён ідзе на выбары, на «1+1» паказвалі замест навагодняга звароту тагачаснага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
  • Пасьля перамогі Ўладзіміра Зяленскага на выбарах Ігар Каламойскі вярнуўся ва Ўкраіну пасьля двухгадовай адсутнасьці.
  • Ён зьехаў у сувязі з крымінальным перасьледам у некалькіх справах, у тым ліку зьвязаных з «Прыватбанкам».

Ігар Каламойскі як уласьнік Крэменчуцкага нафтаперапрацоўчага заводу (пасьля расейскіх абстрэлаў завод спыніў працу, але, нягледзячы на гэта, улады нацыяналізавалі гэтае прадпрыемства. — РС) сыстэмна выступаў за ўвядзеньне абмежаваньняў беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку.

Апошнюю спробу дабіцца гэтага ён зрабіў у студзені 2020 году. Аднак урад Украіны не падтрымаў ягоных прапаноў.

Вядома, што Ігар Каламойскі супрацоўнічаў зь беларускім бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём у сфэры паставак вугалю. Гэта стала вядома, калі кампанія NT Marine, якая была зарэгістраваная ў Эстоніі і мела эксклюзіўнае права на пастаўку вугалю з Расеі ва Ўкраіну, зьвярнулася ў суд Ізраілю па вырашэньне пытаньня аб аплаце вугалю, пастаўленага для кіпрскай кампаніі Sanderlyn, зьвязанай з Ігарам Каламойскім. Кіпрская кампанія сплаціла толькі 5 з 25 мільёнаў даляраў, апраўдваючыся тым, што ўкраінскае прадпрыемства не разьлічылася за атрыманы вугаль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG