У горадзе Шчасьце ў Луганскай вобласьці (які знаходзіцца на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі) абстрэлам сэпаратыстаў пашкоджана Луганская ЦЭС. Што кажуць мясцовыя жыхары пра абстрэл гораду.
Адразу некалькі сайтаў дзяржаўных органаў Украіны ў другой палове 23 лютага былі недаступнымі.
Ці азначае гэта непазьбежную вайну? Ці могуць пайсьці ўкраінскія ўлады на ўмовы Пуціна — прызнаць Крым расейскім і адмовіцца ад курсу на далучэньне да NATO? Наколькі жорсткім будзе адказ Захаду на сёньняшнюю заяву Пуціна? Ці можа паўтарыцца Мюнхэн 1938 году — капітуляцыя Захаду перад Гітлерам?
Ува ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтвах Расеі ва Ўкраіне 23 лютага пачалася эвакуацыя пэрсаналу, пацьвердзілі тэлеканалу «Настоящее время» ў расейскай амбасадзе ў Кіеве. Агенцтва «Интерфакс» паведамляе, што над амбасадай Расеі ў Кіеве ўжо спушчаны расейскі сьцяг.
Прэзыдэнты Ўкраіны, Польшчы і Літвы Ўладзімір Зяленскі, Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа падпісалі супольную заяву ў сувязі з прызнаньнем Расеяй незалежнасьці акупаваных ёю асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
Як паведамляе «Настоящее время» са спасылкай на агенцтва УНІАН, гэтае рашэньне падтрымалі 274 народныя дэпутаты з 352 прысутных.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны паведаміла аб дадатковых захадах бясьпекі на памежжы зь Беларусьсю і Расеяй.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля рашэньня Расеі ўвесьці войскі ў раёны Данбасу, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў, абвясьціў прызыў рэзэрвістаў Узброеных сілаў Украіны (УСУ).
Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ўхваліла ўвядзеньне рэжыму надзвычайнага становішча НС на тэрыторыі краіны.
Вядомы расейскі журналіст і блогер з украінскімі каранямі Юры Дудзь асудзіў палітыку Расеі, назваў Пуціна «імпэратарам», а чыноўнікаў — «сьвітай з ампутаваным меркаваньнем». Адначасна Дудзь выказаў падтрымку Ўкраіне — «радзіме родных і дому сяброў».
Міністэрства замежных спраў Украіны ў сувязі з узмацненьнем расейскай агрэсіі супраць Украіны рэкамэндуе грамадзянам Украіны ўтрымацца ад любых паездак у Расею, а тым, хто там знаходзіцца, тэрмінова пакінуць расейскую тэрыторыю.
У Крамлі неаднаразова казалі пра генацыд на Данбасе з боку Кіева і аб неабходнасьці абараніць ад гэтага генацыду грамадзян Расеі ў Данецку і Луганску. Так Расея шукае апраўданьні ўводу рэгулярнага войска на часова акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны.
Расея прызнала незалежнасьць «ЛДНР» і заявіла прэтэнзіі на ўсю Данецкую і Луганскую вобласьці. Украіна разглядае разрыў дыпляматычных адносін з Масквой, Захад увёў супраць Расеі эканамічныя санкцыі. Падсумоўваем галоўныя падзеі 23 лютага.
У штабе Аб’яднаных сілаў паведамілі, што напярэдадні на Данбасе загінуў адзін украінскі вайсковец, расейская агрэсія ўзмацняецца.
Адкуль карані рэвізіянізму ў прамове прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна? Ці сапраўды Ўкраіна ня мае традыцый уласнай дзяржаўнасьці? І чаго чакаць Беларусі ў такой сытуацыі? Пра гэта і іншае разважае расейскі гісторык, доктар гістарычных навук, прафэсар Андрэй Зубаў.
Міністэрства замежных справаў Расеі выступіла з заявай пра рашэньне эвакуаваць пэрсанал расейскіх замежных установаў ва Ўкраіне, «якое будзе рэалізавана ў найбліжэйшы час».
Палітоляг Валер Карбалевіч у інтэрвію Свабодзе разьбірае заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна пра прызнаньне так званых «ЛНР» і «ДНР».
Луганская цеплавая электрастанцыя ў горадзе Шчасьце 22 лютага трапіла пад абстрэл сэпаратыстаў.
Ваеўнікі «ДНР» і «ЛНР» прэтэндуюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны цалкам, хоць кантралююць менш за палову гэтай тэрыторыі.
Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала запісы тэлефонных размоваў, у якіх падтрыманыя Расеяй сэпаратысты прызнаюцца, што самі абстрэльваюць кантраляваныя імі паселішчы ў Луганскай і Данецкай абласьцях.
Ці будзе Ўкраіна ваяваць за вызваленьне «ДНР» і «ЛНР»? Ці прызнае Беларусь самаабвешчаныя «рэспублікі» і калі так, дык калі? Калі расейскія войскі выведуць зь Беларусі? Чаму рэакцыя Захаду на рашэньне Крамля была ня самай жорсткай з магчымых?
Савет Фэдэрацыі Расеі аднагалосна ўхваліў зварот прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна аб выкарыстаньні расейскага войска за мяжой.
Якая сытуацыя цяпер на Данбасе? Наколькі абвастрэньне на Данбасе ўплывае на настроі ва ўкраінскім Марыюпалі? Ці мяняецца абароназдольнасьць Марыюпалю ў сувязі з магчымасьцю далейшага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну? Гэтыя пытаньні абмяркоўвалі ў эфіры ўкраінскай службы Радыё Свабода.
На прэс-канфэрэнцыі для расейскіх СМІ ўвосень 2014 году Лукашэнка нават намякаў на «вяртаньне» Беларусі Смаленску, Пскова і Калінінграду.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што разгледзець пытаньне аб магчымасьці разрыву дыпляматычных дачыненьняў з Расеяй у сувязі зь яе рашэньнем прызнаць так званыя «народныя рэспублікі» на ўсходзе Ўкраіны.
Віцэ-спікер так званага «парлямэнту» групоўкі «ЛНР» запатрабаваў ад Украіны адвесьці войскі да адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласьці.
Ваенная агрэсія Расеі супраць Украіны пачалася ў 2014 годзе з акупацыі Крыму і часткова Данецкай і Луганскай абласьцей. Дыпляматычныя перамовы зьнізілі градус баёў. У 2022 годзе пасьля ўказу прэзыдэнта Расеі Пуціна аб прызнаньні незалежнымі самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР» агрэсія ўзмацнілася.
Як паведаміла крыніца агенцтва, у папярэднія дні, гэта значыць, да прызнаньня Пуціным сэпаратысцкіх рэспублік, танкаў у горадзе не было.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Ўкраіна кваліфікуе прызнаньне Расеяй незалежнасьці акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей як парушэньне сувэрэнітэту ды тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара генсака ААН Стэфана Дзюжарыка.
Намесьнік старшыні Камітэту Савету Фэдэрацыі РФ у міжнародных справах Андрэй Клімаў заявіў, што Расея прызнае «ЛНР» і «ДНР» у межах, якія зараз фактычна вызначаныя.
Генэральная пракурора Ўкраіны распачала крымінальную справу пасьля заявы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб прызнаньні незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР»
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на прызнаньне Расеяй так званых «ДНР» і «ЛНР» і ўвод у самаабвешчаныя ўтварэньні расейскіх войскаў:
Расейскія вайсковыя падразьдзяленьні будуць накіраваныя ў сэпаратысцкія «ЛНР» і «ДНР». Гэта вынікае з указаў аб прызнаньні дзьвюх «рэспублік» Данбасу з подпісам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: у ім сказана, што ён даручыў расейскім вайскоўцам «забясьпечыць падтрыманьне міру» ў «ДНР» і «ЛНР».
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі найбліжэйшым часам зьвернецца з заявай у сувязі з прызнаньнем Расеяй «незалежнасьці» самаабвешчаных народных рэспублік на ўсходзе Ўкраіны.
Жыхары Данецку паведамляюць аб прыбыцьці надзвычай вялікай калёны танкаў і бранятэхнікі з Данецку ў паўночна-заходнім кірунку, да лініі судакрананьня, паведамляе праект Радыё Свабода «Донбасс. Реалии».
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг сёньня зрабіў заяву з нагоды прызнаньня Расеяй незалежнасьці «ДНР» і «ЛНР»
Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўніца Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен у заяве для прэсы «рашуча асудзілі рашэньне прэзыдэнта Расеі аб прызнаньні непадкантрольных ураду тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны ў якасьці самастойных суб’ектаў».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі і даручыў Савету Фэдэрацыі ратыфікаваць гэтае рашэньне.
Эўразьвяз не гатовы ўвесьці санкцыі супраць Масквы, заявіў журналістам высокі прадстаўнік ЭЗ у справах вонкавай палітыкі Жузэп Бурэль. Пра гэта ён заявіў у кулюарах саміту ЭЗ 21 лютага.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц правёў тэлефонныя перамовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пасьля пасяджэньня Рады бясьпекі Расіі, на якім усе ўдзельнікі выступілі за прызнаньне незалежнасьці так званых «ЛНР» і «ДНР»
На тле пасяджэньня Савету бясьпекі РФ на тэму прызнаньня так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» індэкс Маскоўскай біржы ўпаў да 2920 пунктаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін склікаў 21 лютага нечарговае пасяджэньне Савету бясьпекі РФ, прысьвечанае сытуацыі на Данбасе
Лідэры сэпаратыстаў у Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны, якіх падтрымлівае Расея, — Дзяніс Пушылін і Леанід Пасечнік — зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць незалежнасьць так званых «ДНР» і «ЛНР»
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін склікаў сёньня нечарговае пасяджэньне Савету бясьпекі РФ, прысьвечанае сытуацыі на Данбасе.
Прэзыдэнты ЗША і Расеі Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін не павінны нічога вырашаць пра Ўкраіну безь яе ўдзелу.
Міжнародная дасьледніцкая група Conflict Intelligence Team 21 лютага апублікавала новую ацэнку сытуацыі каля межаў з Украінай.
Штаб апэрацыі Аб’яднаных сілаў заявіў, што з раніцы да 12.00 21 лютага незаконныя ўзброеныя фармаваньні, якія падтрымлівае Расея, больш як 20 разоў абстралялі кантраляваныя і не кантраляваныя ўкраінскімі войскамі паселішчы на лініі фронту.
Фэдэральная служба Расеі заявіла, што раніцай 21 лютага з боку Ўкраіны снарад зьнішчыў у Растоўскай вобласьці «месца нясеньня службы памежных нарадаў» Расеі.
Вашынгтон накіраваў ААН ліст, у якім паведаміў аб складаньні Расеяй сьпісу жыхароў Украіны, свабода і жыцьцё якіх будзе знаходзіцца ў небясьпецы ў выпадку ваеннай эскаляцыі канфлікту.
Загрузіць яшчэ