Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы што тут, для мяса?» Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала тэлефонныя размовы баевікоў «ЛДНР»


Будынак СБУ ў Кіеве
Будынак СБУ ў Кіеве

Служба бясьпекі Ўкраіны абнародавала запісы тэлефонных размоваў, у якіх  падтрыманыя Расеяй сэпаратысты прызнаюцца, што самі абстрэльваюць кантраляваныя імі паселішчы ў Луганскай і Данецкай абласьцях.

У размовах баевікі ўзгадняюць каардынаты сваіх абстрэлаў і колькасьць снарадаў, якія мусяць выпусьціць у кірунку Шчасьця ды іншых паселішчаў.

«Ноччу перадаюць, што „Мэталіст“ абстралялі, па радыё. Я тэлефаную хлопцам, а яны мне кажуць: „Ты што, дурань? Ніхто нас не абстрэльваў“. Карацей, я мяркую, што ўсё гэта спэцыяльна робяць».

«Не-не-не-не. Ня ўкропы кідаюць. Нашы кідаюць».

«Мы сюды яшчэ ня чулі ніводнага прылёту. Толькі адсюль».

«Полк Кадырава прыйшоў. І сьцяг Кадырава, у іх асобны сьцяг. Прыехалі, паміж Расеяй і Ўкраінай на мытні сталі».

Таксама сэпаратысты абмяркоўваюць тое, што ўкраінскія войскі не рэагуюць на іхныя правакацыйныя абстрэлы. Яны прызнаюцца, што трапілі ў «месца нясеньня службы расейскіх памежнікаў» у Растоўскай вобласьці, у зьнішчэньні якога Расея абвінаваціла Ўкраіну, і называюць яго «будкай».

Баевікі пацьвярджаюць, што яны абстралялі Луганскую цеплаэлектрастанцыю ў Шчасьці, у выніку чаго горад застаўся без вады, электрычнасьці і цяпла.

Сэпаратысты таксама расказваюць, што атрымалі аўтаматы, супрацьгазы, патроны, гранаты, але ня маюць ежы і пітной вады. «Няма ні вады, ні жэрці... Нават простай халоднай вады няма», — скардзіцца адзін з баевікоў.

«Ніхто нічога ня ведае... Патронаў ня выдалі, ня кормяць ужо другія суткі... Мы што тут, для мяса? Якая на (нецэнзурнае слова) Радзіма? Зробяць з нас мяса, вось і ўсё».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG