У Польшчы заяўляюць, што краіна зробіць усё, каб зьберагчы мір у рэгіёне. Калі ж Крэмль не паслухаецца, у Варшаве гатовы рашуча рэагаваць.
У сувязі з працягам расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў і эскаляцыяй сытуацыі вакол Украіны міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс выказаўся за ўвядзеньне санкцый супраць Беларусі і Расеі.
Амбасада ЗША ў Маскве апублікавала папярэджаньне для амэрыканскіх грамадзян аб пагрозах тэрактаў у грамадзкіх месцах на тэрыторыі Расеі.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў лічыць, што прызнаньне Расеяй псэўдарэспублік, так званых «ДНР» і «ЛНР», на ўсходзе Ўкраіны будзе азначаць выхад Расеі зь менскіх дамоўленасьцяў.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна падрыхтавала праект санкцый супраць Масквы, якія забараняюць карэспандэнцкія адносіны банкаў ЗША і Расеі — гэта не дазволіць ім ажыцьцяўляць міжнародныя транзакцыі.
Жыхары Луганску і Данецку паведамляюць, што вайсковая камэндатура пачала забіраць з вуліц гарадоў мужчын прызыўнога ўзросту.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін, заявіў, што хоць вучэньні закончыліся, тым ня менш расейкія войскі застануцца ў Беларусі. На няпэўны тэрмін.
Прэзыдэнты Расеі і Францыі Ўладзімір Пуцін і Эмануэль Макрон правялі тэлефонныя перамовы і абмеркавалі сытуацыю вакол Украіны. Званок доўжыўся адну гадзіну 45 хвілін. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на паведамленьне Елісейскага палаца.
Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян заявіў, што гэтае рашэньне сур’ёзна паўплывае на сытуацыю ў сфэры бясьпекі.
Кіраўніца ўраду Эстоніі заявіла, што яе дзяржава зробіць усё магчымае дзеля дапамогі ўкраінцам. Гэта і кібэрсупрацоўніцтва, і ўзбраеньні, і грошы, і мэдыцына.
Міністэрства абароны Беларусі разам са сваімі расейскімі хаўрусьнікамі падвяло вынікі вучэньняў «Саюзная рашучасьць-2022». Але вываду расейскіх войскаў зь беларускай зямлі ня будзе.
Расейскія заявы аб генацыдзе на Данбасе абсалютна няслушныя і абразьлівыя. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у інтэрвію тэлеканалу «Дождь».
Нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыняе палёты ў Кіеў і з Кіеву. Гэта датычыць усіх рэйсаў з панядзелка 21 лютага да панядзелка 28 лютага 2022 году.
Сёньня ў другой палове дня артылерыяй прарасейскіх сэпаратыстаў абстраляла Новалуганск у Данецкай вобласьці, калі там знаходзіўся міністар унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі разам з групай міжнародных журналістаў.
Узмацняецца міжнародная напружанасьць у сувязі з канцэнтрацыяй расейскіх войскаў на межах Украіны. У Мюнхэне 19 лютага праходзіць штогадовая міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная пытаньням бясьпекі. Сёлета ад удзелу ў канфэрэнцыі адмовілася Расея.
Крым.Реалии аб’ехалі па ўсёй даўжыні пярэсмыка паміж мацерыковай Украінай і Крымам, каб на свае вочы пераканацца, наколькі Херсонская вобласьць гатовая да магчымага расейскага ўварваньня на паўвостраў.
19 лютага ў выніку абстрэлу ўкраінскіх пазыцый прарасейскімі баевікамі загінуў украінскі вайсковец, паведамілі ў штабе Аб’яднаных сіл Украіны.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з новай заявай па сытуацыі вакол Украіны. Тэлеканал «Настоящее время» вёў жывую трансьляцыю.
Міністэрства замежных спраў Вялікай Брытаніі абнавіла рэкамэндацыі наконт замежных падарожжаў. Там ёсьць парада адмовіцца ад любых падарожжаў у Ельск, Мазыр, Рэчыцу, Лунінец, Гомель, Асіповічы, Баранавічы і Берасьце.
Злучаныя Штаты атрымалі зьвесткі ад разьведвальных службаў, што Расея падрыхтавала сьпісы людзей, якія маюць быць арыштаваныя ці забітыя ў выпадку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Кіраўнікі прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу запісалі відэазвароты з аб’явай пра эвакуацыю насельніцтва ў Расею за два дні да яе абвяшчэньня.
Кіраўніцтва Спэцыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЭ ва Ўкраіне дазволіла ўсім чальцам місіі ўзяць адмысловы адпачынак у сувязі з ваенна-палітычнай сытуацыяй ва Ўкраіне
Украіна не плянуе наступальнай апэрацыі на Данбасе, бо гэта пагражала б жыцьцю мірнага насельніцтва. Пра гэта 18 лютага паведаміў галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерый Залужны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў выдаць па 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 130 даляраў) кожнаму ўцекачу, які прыбыў у Растоўскую вобласьць з усходніх раёнаў Украіны, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі.
Суд у Празе пастанавіў выдаць расейца Аляксандра Франчэці Ўкраіне. Там яго падазраюць ва ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваньнях падчас анэксіі Крыму.
«Калегі, гэта найбольш значная вайсковая мабілізацыя ў Эўропе ад часу Другой сусьветнай вайны».
Украінская выведка не пацьвярджае адвядзеньня расейскіх войскаў ад межаў Украіны, як гэта заяўляла Расея некалькімі днямі раней.
Выведка ЗША лічыць заявы расейскага Міністэрства абароны пра адвод войскаў ад мяжы з Украінай наўмыснай хітрасьцю, каб увесьці ў зман Злучаныя Штаты і іншыя дзяржавы. Пра гэта піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
130 нямецкіх вайскоўцаў прыбылі ў Літву ва ўмовах пагаршэньня сытуацыі вакол Украіны.
Украінскія вайскоўцы заявілі аб працягу абстрэлаў іх пазыцый на Данбасе: з пачатку дня 18 лютага іх было ўжо 6.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен выступіў на пасяджэнні Рады Бясьпекі ААН, прысьвечаным Украіне.
Як краіны NATO дапамагаюць Украіне ў супрацьстаяньні з Расеяй.
Міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба заявіў аб стварэньні рэгіянальнага саюзу дзеля бясьпекі зь Вялікай Брытаніяй і Польшчай.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што павелічэньне кантынгенту Паўночнаатлянтычнага альянсу ва Ўсходняй Эўропе — гэта рэакцыя на ўзмацненьне вайсковай інтэграцыі Расеі і Беларусі.
Украіна гатовая да любога фармату перамоваў з Расеяй для ўстанаўленьня міру, аднак, нягледзячы на публічныя заявы, расейскі бок не дэманструе гатоўнасьці да рэальнай размовы.
Кіраўніца МЗС Вялікай Брытаніі Ліз Трас ня бачыць прыкметаў скарачэньня расейскай вайсковай прысутнасьці каля межаў з Украінай. У канцы тыдня яна наведае Ўкраіну і Польшчу, каб прадэманстраваць салідарнасьць з Кіевам.
Штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл Украіны заявіў аб моцным артылерыйскім абстрэле падкантрольнага ўкраінскім уладам паселішча Станіца Луганская (Луганская вобласьць) з боку незаконных узброеных фармаваньняў. Агулам па ўсёй мяжы звыш 29 парушэньняў рэжыму цішыні з боку Расеі і прарасейскіх фармаваньняў.
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў расказаў падрабязнасьці размовы з кіраўніком беларускага абароннага ведамства Віктарам Хрэніным, які пацьвердзіў колькасьць расейскага кантынгенту ў 9 тысяч чалавек на вучэньнях «Саюзная рашучасьць – 2022».
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне заявілі пра зьмяншэньне ў 2021 годзе колькасьці спроб незаконнага перамяшчэньня празь дзяржаўную мяжу зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Да Ўкраіны з Расеі рухаецца дадатковая бранятэхніка, верталёты і палявы шпіталь, паведамляе брытанская выведка. ЗША заяўляюць аб перакідваньні да мяжы яшчэ 7000 расейскіх салдат.
Курс застанецца ранейшым: мэта Ўкраіны — паўнавартаснае сяброўства ў NATO, сказалі ва ўкраінскім МЗС.
Сьпявачка Аліна Паш, пераможца Нацыянальнага адбору на «Эўравізію-2022», заявіла, што адмаўляецца ад удзелу ў сьпеўным конкурсе.
Падкантрольны Расеі Сімфэропальскі раённы суд анэксаванага Крыму 16 лютага абвясьціў прысуд па справе журналіста праекту Радыё Свабода «Крым.Реалии» Ўладзіслава Есіпенкі.
Украінская кампанія «Агророзквіт», якая раней пазыцыянавалася на рынку Ўкраіны як даччыная кампанія Беларускай калійнай кампаніі і эксклюзіўны пастаўшчык беларускіх калійных угнаеньняў, зьмяніла сваіх бэнэфіцыяраў і працягвае працаваць на ўкраінскім рынку.
Ва Ўкраіне, згодна з указам прэзыдэнта, 16 лютага адзначаюць Дзень адзінства. Такую дату вызначыў Уладзімір Зяленскі ў адказ на шматлікія паведамленьні замежных сродкаў масавай інфармацыі і выведак аб магчымым у гэты дзень наступе расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.
Спадарожнікавыя здымкі зроблены 13 і 14 лютага.
У расейскім Міністэрстве абароны аб’явілі, што пачалі вяртаць войскі з вучэньняў у месцы дысьлякацыі. Пры гэтым у NATO заявілі, што пакуль ня бачаць ніякіх прыкмет адводу войскаў, але ставяцца да заяваў Расеі з асьцярожным аптымізмам.
Сьцьвярджаецца, што войскі Паўднёвай вайсковай акругі Расеі пакінулі акупаваны паўвостраў пасьля вучэньняў.
Сайты дзяржаўных паслуг і банкаў Украіны ўвечары 15 лютага атакавалі з-за мяжы.
NATO пакуль ня бачыць прыкмет дээскаляцыі з боку Расейскай Фэдэрацыі паблізу ўкраінскай мяжы, паведаміў 15 лютага ў Брусэлі перад двухдзённай сустрэчай міністраў абароны краін альянсу генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
Загрузіць яшчэ