Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Руандзе ўспышка вірусу «Марбург». САЗ папярэджвае пра рызыку новай эмідэміі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Руандзе зафіксавалі ўспышку небясьпечнага вірусу «Марбург». Сусьветная арганізацыя здароўя прапярэдзіла пра рызыку распаўсюджаньня сьмяротнай, невылечнай хваробы, выкліканай вірусам. 2 кастрычніка на вакзале Гамбурга перакрылі некалькі шляхоў праз падазрэньне заражэньне вірусам пасажыра.

Успышка вірусу «Марбург», пра якую ўлады Руанды паведамілі 27 верасьня, у першую чаргу закранула мэдыцынскіх работнікаў. Па стане на 1 кастрычніка, улады Руанды пацьвердзілі 29 выпадкаў заражэньня і 10 сьмерцяў. 19 чалавек цяпер знаходзяцца на ізаляцыі, больш за 290 кантактаў было выяўлена і адсочваюцца органамі аховы здароўя.

На сайце Сусьветнай арганізацыі здароўя адзначаецца, што гэта першая ў гісторыі Руанды ўспышка хваробы, выкліканая вірусам «Марбург». Выпадкі заражэньня зарэгістраваныя ў сямі з 30 раёнаў краіны.

У САЗ паведамілі, што каардынуюць намаганьні па ўзмацненьні сумесных трансьмежных мераў гатоўнасьці і рэагаваньня ў суседніх з Руандай краінах, каб забясьпечыць своечасовае выяўленьне і кантроль над вірусам, каб перадухіліць яго далейшы распаўсюд.

Тым часам выданьне Mirror піша, што асьцярогі спэцыялістаў выклікае той факт, што адзін падазраваны ў заражэньні чалавек пакінуў Руанду. Акрамя таго, паходжаньне вірусу і спосабы яго пашырэньня невядомыя. Таксама не існуе спэцыфічнага лячэньня і вакцыны ад гэтай інфэкцыі.

2 кастрычніка стала вядома, што на вакзале Гамбурга (Нямеччына) паліцыя перакрыла некалькі шляхоў праз падазрэньне на заражэньне вірусам «Марбург», паведамляе BILD. Пасажырам давялося пакінуць плятформы.

Паведамляецца, што хворы — студэнт-мэдык з Руанды. Ён зь сяброўкай сеў на цягнік ICE у Франкфурце-на-Майне, які накіроўваўся ў Гамбург. Падчас паездкі ў яго зьявіліся сымптомы, падобныя да грыпу. Да гэтага студэнт прыляцеў у Нямеччыну прамым рэйсам з Руанды, дзе ён лячыў пацыента, інфікаванага вірусам «Марбург».

Вірус «Марбург» (Marburgvirus) адносіцца да сямейства Filoviridae, як і вірус Эбола, але лічыцца яшчэ больш небясьпечным. Хвароба, выкліканая вірусам, выклікае гемарагічную ліхаманку з узроўнем сьмяротнасьці да 88%. Захворваньне, выкліканае гэтым вірусам, пачынаецца рэзка, з высокай тэмпэратуры, моцнага галаўнога болю і моцнага недамаганьня. У многіх пацыентаў на працягу сямі дзён разьвіваюцца сур'ёзныя сымптомы гемарагіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG