Па словах некалькіх відавочцаў, каля 23-й гадзіны калёна прайшла проста ў цэнтры гораду і рухалася гадзіну. Людзі кажуць, што такога размаху ня бачылі «за восем гадоў».
«Танкі, шмат. І бронетранспартэры. І людзей забралі. Аўтамабіль ехаў гадзіну», — расказаў іншы відавочца з цэнтра гораду.
Пасьля падпісаньня Ўладзімірам Пуціным указу аб прызнаньні так званых «ДНР» і «ЛНР», у цэнтры Данецку адбыўся салют. Там сабралася невялікая колькасьць людзей, выступала сьпявачка Юлія Чычэрына.