Беларускі добраахвотнік Аляксандар Красоўскі, затрыманы ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў, будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 10 жніўня.
ЗША могуць даць Украіне ліцэнзію на ўласны выраб ракет Patriot. Пра гэта амэрыканскі і ўкраінскі палітыкі будуць размаўляць ізноў, на наступных сустрэчах.
Галоўнакамандуючы Ўзброеных сілаў Украіны Аляксандар Сырскі пакуль ня бачыць канцэнтрацыі якіх-небудзь войскаў на беларускай тэрыторыі.
Расейскія абстрэлы Ўкраіны зноў закранулі асабліва небясьпечную зону.
У Роўна асудзілі супрацоўніцу абласнога ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны за непакору або адмову выканаць загад у асаблівых умовах (ваеннага становішча і ў баявой абстаноўцы) на пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на адзін год.
26 чэрвеня заканчваецца тэрмін, які паставіў Аляксандру Лукашэнку прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі для спыненьня працы рэтрансьлятараў на карысьць расейскай арміі пры нанясеньні ўдараў дронамі па ўкраінскай тэрыторыі.
Украінская выведка ня бачыць іншых мэтаў у гэтым будаўніцтве, апрача ваенных.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі заявіў, што падчас пагрозаў зь Беларусі неабходна ствараць новыя брыгады, каб гарантавана адбіць магчымы наступ.
Падрыхтоўчае паседжаньне суду ў справе Іны Кардаш адбылося, але статус абвінаваўчага акту ня вызначылі.
Менавіта з працай антэнаў, якія дапамагалі расейцам карэктаваць удары па Ўкраіне, быў зьвязаны ўльтыматум, які на мінулым тыдні прэзыдэнт Украіны выставіў Лукашэнку.
У выпадку стабільнага фінансаваньня скончыць рэстаўрацыю пасьля расейскай атакі ўдасца ў 2027 годзе.
Расьсьледаваньне справы затрыманай сёлета ў Кіеве беларускай журналісткі Іны Кардаш завяршылі, неўзабаве суд павінен пачаць папярэдні яе разгляд.
Словы прэзыдэнта Ўкраіны, на думку шэрагу экспэртаў, могуць скончыць пэрыяд абмену вострымі словамі і запачаткаваць фазу сапраўдных абстрэлаў.
Пасол для асаблівых даручэньняў МЗС Украіны Яраслаў Чарнагор мяркуе, што выбачэньні Аляксандра Лукашэнкі перад Уладзімірам Зяленскім зьвязаныя з тым, што ён усьведамляе магчымыя рэальныя наступствы.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Валынскай вобласьці Раман Раманюк на сустрэчы з жыхарамі самай паўночна-заходняй ва Ўкраіне Шацкай сельскай грамады.
Пасьля шэрагу ўдараў дронаў па бэнзавозах, перавозьнікі баяцца адпраўляць грузавікі на сухапутны маршрут з Расеі ў Крым. А на Крымскі мост сёлета перасталі пускаць нават малатанажныя грузавікі. У выніку пагрошылася забесьпячэньне Крыму палівам і іншымі таварамі.
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў пра тое, што дэпутат і супрацоўнік паліцыі падазраюцца ў незаконнай схеме дапамогі «ўхілянтам» пераходзіць дзяржаўную мяжу. Сярод падазраваных — сын кіраўніцы Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне.
Грамадзянка Беларусі Іна Кардаш, затрыманая сёлета 21 студзеня паводле падазрэньня ў шпіянажы на Камітэт дзяржаўнай бясьпекі, і яе адвакатка прасілі суд скасаваць рашэньне першай судовай інстанцыі аб працягу яе трыманьня пад вартай і вызваліць яе пад заклад і падпіску аб нявыезьдзе.
У Дэпартамэнце стратэгічных расьсьледаваньняў Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны паведамілі, што беларускі «злодзей у законе» Аляксандар Мядзьведзеў па мянушцы «Мядзьведзік Гомельскі» удзельнічаў сама меней у 14 злачынных сходах, на якіх абмяркоўвалі фарміраваньне «абшчака».
Візыт Сьвятланы Ціханоўскай у Кіеў на запрашэньне Ўладзіміра Зяленскага — сьведчаньне зьмены палітыкі Украіны адносна Беларусі. Больш за тое, можна сказаць, што толькі цяпер ва Ўкраіны зьявілася ўласная стратэгія адносна Беларусі.
Дзяржаўны сакратар ЗША завяршыў напружаны раўнд перамоваў пра будучыню NATO ў Швэцыі і выступіў з рэзкім пасланьнем эўрапейскім хаўрусьнікам.
Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга абвясьціў пра заплянаваны візыт ва Ўкраіну лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
Кіраўнік Беларусі фактычна адказаў на ранейшую заяву прэзыдэнта Ўкраіны.
Ва Ўкраіне індывідуальнымі прадпрымальнікамі (паводле ўкраінскага заканадаўства, фізычнымі асобамі — прадпрымальнікамі. — РС) працуюць 1082 чалавекі з грамадзянствам Беларусі.
18 траўня стала вядома, што за былога кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэя Ермака выплацілі ўсю сума закладу, 140 мільёнаў грыўняў. Неўзабаве пасьля гэтага Ермака вызвалілі са сьледчага ізалятару.
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Красоўскі, затрыманы ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў, будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 14 чэрвеня, да гэтай жа даты прадоўжылі тэрмін расьсьледаваньня ягонай справы.
На судовым пасяджэньні стала вядома, што Андрэй Ярмак кансультаваўся з варажбіткай у дзяржаўных справах.
Іну Кардаш вінавацяць ва Ўкраіне ў працы на КДБ Беларусі, у тым, што яна мела задачу зьбіраць інфармацыю пра беларусаў і расейцаў, якія ваююць на баку Украіны. Цяпер зьявілася інфармацыя, што беларускі бок хоча яе памяняць.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі анансаваў «паэтапнае звальненьне са службы тых, хто быў мабілізаваны раней» у рамках рэформы войска.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім увёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны адносна санкцыяў супраць беларускіх прадпрыемстваў за садзейнічаньне Расеі ва ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны Беларусь распрацавала сыравінную схему для сваёй керамічнай галіны, а цяпер хоча атрымаць у арэнду ад Расеі ўкраінскае радовішча кааліну — белай гліны.
Грамадзянін Армэніі й Беларусі Артур Гранц, фігурант расьсьледаваньняў літоўскіх і ўкраінскіх журналістаў аб разьвіцьці бязмытнага гандлю ў аэрапортах і кантрабандзе беларускага тытуню, павялічыў свой даход ад бізнэсу ва Ўкраіне.
Раней суд да 20 чэрвеня прадоўжыў тэрмін дасудовага расьсьледаваньня справы Іны Кардаш.
Сьвежае расьсьледаваньне старых падзей даводзіць старую тэзу пра тое, што Расея не шкадуе грошай на прасоўваньне сваёй мовы і залучэньне яе ў заканадаўства іншых дзяржаў.
Грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі ў 2024 годзе за «шпіянаж» на карысьць Украіны на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Цяпер ён знаходзіцца ў калёніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласьці.
Украіна ў сераду, 22 красавіка, аднавіла транзыт расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба» ў напрамку Вугоршчыны і Славаччыны.
Дасудовае расьсьледаваньне справы затрыманай паводле падазрэньня ў шпіянажы беларускі Іны Кардаш прадоўжылі да 20 чэрвеня.
Суд разглядаў пытаньне ў адсутнасьць затрыманай і яе адвакаткі, што можа стаць падставай для скасаваньня арышту маёмасьці.
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка даручыў правесьці расьсьледаваньне дзеяньняў паліцыянтаў падчас тэрарыстычнага акту ў Кіеве, у выніку якога загінулі шэсьць чалавек. Раней у сацыяльных сетках зьявілася відэа, на якім патрульныя ўцякаюць, пачуўшы страляніну.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што ў Кіеве невядомы адкрыў стральбу па мінаках, паліцыянты пачалі спэцыяльную апэрацыю па яго затрыманьні.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што пакуль не назіраюць вайсковай актыўнасьці з боку Беларусі ў кірунку мяжы з Украінай.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў сёньня, што нафтаправод «Дружба», па якім расейская нафта паступала ў Славаччыну і Вугоршчыну праз украінскую тэрыторыю і які не працаваў з канца студзеня, будзе адрамантаваны і адкрыты для эксплюатацыі да канца красавіка.
12 красавіка ў Вугоршчыне праходзяць парлямэнцкія выбары. Якія наступствы іх вынікі будуць мець для міжнароднай палітыкі?
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дж. Д. Вэнс сёньня прыбыў у Вугоршчыну з двухдзённым візытам для сустрэчы зь дзейным прэм’ер-міністрам краіны Віктарам Орбанам. Вэнс абвінаваціў Эўразьвяз ува «ўмяшаньні ў выбары» ў Вугоршчыне.
Прэзыдэнт Украіны адзначыў посьпехі ўкраінскіх абаронцаў на фронце у вызвольнай вайне супраць Расеі.
Ва Ўкраіне значна павысілася сацыяльная дыстанцыя да розных этнічных групаў, а стаўленьне да беларусаў апынулася амаль на ўзроўні стаўленьня да ўкраінцаў з Расеі, сьведчаць вынікі апытаньня, апублікаваныя Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі.
Суд у Харкаве зноў адмовіў у арышце грошай сьледчым, якія вядуць справу супраць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Красоўскага, затрыманага ў Харкаве 14 сакавіка паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні двух крымінальных злачынстваў.
Грамадзянін Украіны, якога ў Беларусі асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулу 358-1 (агентурная дзейнасьць), цяпер дабіваецца праз суд прызнаньня катаваньняў яго ў беларускай калёніі ваенным злачынствам Беларусі.
Ураджэнец Львоўскай вобласьці Уладзімір Шарамета-Паньчак стала жыве ў Менску з 1 лістапада 2024 году. Летась у сьнежні праваахоўныя органы Ўкраіны абвясьцілі яго ў міжнародны вышук.
Загрузіць яшчэ