Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне завялі крымінальную справу ў сувязі з прызнаньнем так званых «ЛНР» і «ДНР»


Генэральная пракурора Ўкраіны распачала крымінальную справу пасьля заявы прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб прызнаньні незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР»

Пра гэта паведаміла 21 лютага на сваёй старонцы ў Фэйсбуку генэральная пракурорка Ірына Венядзіктава.

Яна падкрэсьліла, што справа заведзеная ў адпаведнасьці з артыкулам Крымінальнага кодэксу Ўкраіны, які забараняе заклікі да зьмены межаў краіны з боку прадстаўнікоў улады.

«Нашы ўкраінскія пракуроры зоймуцца гэтай справай «па поўнай праграме». «Езьдзіць на шопінг чальцам гэтага закрытага клюбу за мяжу стане цяжка — абяцаем», — дадала Венядзіктава.

Яна падкрэсьліла, што не можа камэнтаваць сытуацыю «эмацыйна», а закон абавязвае Офіс генпракурора «рэагаваць на ўчыненае злачынства і несьці адказнасьць за працэсуальную пэрспэктыву справы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG