Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO: Масква працягвае распальваць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг сёньня зрабіў заяву з нагоды прызнаньня Расеяй незалежнасьці так званых «ДНР» і «ЛНР»:

— Я асуджаю рашэньне Расеі прызнаць самаабвешчаныя «Данецкую народную рэспубліку» і «Луганскую народную рэспубліку». Гэта яшчэ больш падрывае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, падрывае намаганьні па ўрэгуляваньні канфлікту і парушае Менскія пагадненьні, удзельніцай якіх зьяўляецца Расея.

У 2015 годзе Рада Бясьпекі ААН, у якую ўваходзіць Расея, пацьвердзіла поўную павагу да сувэрэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны. Данецк і Луганск уваходзяць у склад Украіны.

Масква працягвае распальваць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, аказваючы фінансавую і ваенную падтрымку сэпаратыстам. Ён таксама спрабуе стварыць падставу для чарговага ўварваньня ва Ўкраіну.

NATO падтрымлівае сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ў яе міжнародна-прызнаных межах. Саюзьнікі настойліва заклікаюць Расею абраць шлях дыпляматыі і неадкладна адвярнуць назад сваё масавае нарошчваньне войскаў ва Ўкраіне і вакол яе, а таксама вывесьці свае сілы з Украіны ў адпаведнасьці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG