Шольц асудзіў такія пляны і падкрэсьліў, што яны супярэчаць Менскім пагадненьням аб урэгуляваньні канфлікту і аднабаковым парушэньнем дамоўленасьцяў Расеяй.
Канцлер Нямеччыны таксама стэлефанаваўся з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
Зяленскі таксама заявіў, што склікаў тэрміновае пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, якое адбудзецца сёньня.
Адбыліся таксама перамовы паміж міністрамі замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым і Нямеччыны Анналенай Бэрбок. Лаўроў заявіў, што выкананьне Менскіх пагадненьняў ёсьць «адзіным спосабам урэгуляваньня ўнутрыўкраінскага крызісу» і запатрабаваў ад Нямеччыны аказаць ціск на кіраўніцтва Ўкраіны.