Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: у Данецку зьявіліся танкі


Данецк, лета 2022
Данецк, лета 2022

Як паведаміла крыніца агенцтва, у папярэднія дні, гэта значыць, да прызнаньня Пуціным сэпаратысцкіх рэспублік, танкаў у горадзе не было.

Сьведка агенцтва Reuters убачыў калёны вайсковай тэхнікі, у тым ліку танкі, у аўторак раніцай на ўскраіне Данецку, сталіцы аднаго з двух сэпаратысцкіх рэгіёнаў Усходняй Украіны. Танкі зьявіліся ў горадзе пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прызнаў іх незалежнымі дзяржавамі, што асудзілі на Захадзе.

Карэспандэнт Reuters убачыў каля пяці танкаў у калёне на ўскрайку гораду і яшчэ два ў іншай частцы Данецку.

Ніякіх знакаў адрозьненьня не было відаць, але зьяўленьне танкаў адбылося празь некалькі гадзін пасьля таго, як Пуцін падпісаў дамовы аб дружбе з двума сэпаратысцкімі рэгіёнамі і загадаў расейскім войскам разгарнуць сваю дзейнасьць там, што Масква назвала «міратворчай апэрацыяй».

У папярэднія дні ў Данецку журналісты агенцтва ня бачылі танкаў на вуліцах.

Данецк — пяты па велічыні горад Украіны з насельніцтвам звыш 900 тысяч чалавек. Знаходзіцца пад акупацыяй прарасейскіх сілаў з удзелам рэгулярных расейскіх войскаў з 7 красавіка 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG