Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін на пасяджэньні Савету бясьпекі РФ: Узьнікае пагроза, што Кіеў пачне адваёўваць Крым


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін склікаў сёньня нечарговае пасяджэньне Савету бясьпекі РФ, прысьвечанае сытуацыі на Данбасе.

Ён заявіў, што ўзьнікае пагроза, што Кіеў пачне адваёўваць Крым, бо Ўкраіна не прызнае яго ўваходу ў склад РФ, а NATO ўключыцца ў гэтыя падзеі.

Паводле прэзыдэнта РФ, Расея перш рабіла ўсё, каб мірным шляхам вырашыць усе супярэчнасьці, але ўкраінскія ўлады двойчы правялі «ваенныя карныя апэрацыі» на тэрыторыі так званых «ДНР» і «ЛНР», а цяпер, падобна, пачынаюць трэцюю.

Пуцін падкрэсьліў, што пытаньні прызнаньня так званых «ДНР» і «ЛНР» шчыльна зьвязаныя з глябальнымі праблемамі гарантаваньня бясьпекі ў сьвеце і ў Эўропе ў прыватнасьці. «Кіеўскія ўлады не зьбіраюцца выконваць Менскія пагадненьні, яны публічна шматкроць пра гэта заяўлялі» — сказаў прэзыдэнт Расеі на нечарговым пасяджэньні Савету бясьпекі РФ.

Раней з заклікам да Пуціна прызнаць незалежнасьць самаабвешчаных «рэспублік» на тэрыторыі Ўкраіны зьвярнулася Дзяржаўная дума РФ. Сёньня з такімі ж заклікамі да яго зьвярнуліся кіраўнікі гэтых утварэньняў — лідэры так званых «ДНР» Дзяніс Пушылін і «ЛНР» ​ Леанід Пасечнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG