Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «ЛНР» заявілі, што прэтэндуюць на ўсю Луганскую вобласьць. Што на гэта адказаў Крэмль

абноўлена

На лініі фронту ў Луганскай вобласьці
На лініі фронту ў Луганскай вобласьці

Віцэ-спікер так званага «парлямэнту» групоўкі «ЛНР» запатрабаваў ад Украіны адвесьці войскі да адміністрацыйнай мяжы Луганскай вобласьці.

«Наша тэрыторыя — уся Луганская вобласьць, мы заклікаем Украіну добраахвотна адвесьці войскі, інакш будуць прынятыя меры», — прадстаўніка сэпаратысцкай групоўкі цытуе РБК.

«Межы ДНР будуць у межах Данецкай вобласьці», — заявіў таксама кіраўнік так званай «ДНР» Дзяніс Пушылін у эфіры праграмы «60 хвілін».

Тым часам «РИА Новости» цытуе заяву МЗС Расеі, што «Масква прызнае ЛНР і ДНР у тых межах, у рамках якіх кіраўніцтва рэспублік ажыцьцяўляе свае паўнамоцтвы».


Раней у Данецку і Луганску заявілі аб «ратыфікацыі» дамоваў з Расеяй.

Органы, якія называюць сябе парлямэнтамі «ЛНР» і «ДНР», аднагалосна ратыфікавалі дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе з Расейскай Фэдэрацыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG