У рэзалюцыі Сэнат Польшчы нагадаў, што «25 сакавіка 2024 году спаўняецца 3 гады з дня зьняволеньня аднаго зь лідэраў польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута».
Некаторыя праграмы могуць зьмяніць фармат, застануцца праграмы пра мову і культуру. Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі расказаў, ад чаго давядзецца адмаўляцца, а што зьмяніць у працы тэлеканалу.
У Літве «няма арганізаваных груп, што прапагандуюць ідэалёгію літвінізму», якія маглі б «зьяўляцца пагрозу незалежнасьці, канстытуцыйнаму ладу і тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны», заявіў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) гэтай балтыйскай краіны.
Польскія фэрмэры хацелі прыцягнуць увагу польскіх уладаў да неэфэктыўнасьці санкцыяў, накладзеных на Расею і Беларусь.
Раней Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.
У пачатку сакавіка 2024 году Польшча, Латвія і Літва выступілі зь ініцыятывай увесьці абмежаваньні на пастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі ў краіны Эўразьвязу зь Беларусі і Расеі.
На пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў ЭЗ было прынятае канчатковае рашэньне аб вылучэньні Ўкраіне дадатковых 5 мільярдаў эўра на вайсковыя патрэбы ў межах Эўрапейскага фонду міру, паведамляе сайт Рады ЭЗ.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны літоўскага Сейму Лаўрынас Кашчунас запэўнівае, што гатовы ўзяць на сябе абавязкі міністра нацыянальнай абароны замест Арвідаса Анушаўскаса, які пакідае гэтую пасаду.
Эўрапейская камісія агучыла зьмены ў так званым «Зялёным ладзе» (Green Deal), праэкалягічнай палітыцы Эўразьвязу, якая стала адной з асноўных прычынай фэрмэрскіх пратэстаў.
«Большая згуртаванасьць, клопат адно пра аднаго, асабістая адказнасьць і адказнасьць усяе супольнасьці дапаможа абараніцца ад спробаў аўтарытарных рэжымаў прымусіць замаўчаць іншадумцаў і змагароў за свабоду і дэмакратыю», — заявіла старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн.
Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.
У Белым доме 12 сакавіка адбыліся перамовы прэзыдэнта ЗША з кіраўнікамі Польшчы.
Эўрапарлямэнт на галасаваньні 12 сакавіка ўхваліў закон аб крыміналізацыі парушэньня і абыходу санкцый, уведзеных Эўразьвязам. У прыватнасьці, ён спрашчае канфіскацыю актываў, якія трапілі пад абмежаваньні, вынікае з апублікаванага тэксту.
Беларусы купляюць жыльлё ў Літве, нягледзячы на інфармацыйнае напружаньне, якое расьце вакол іх, піша Delfi. lt.
«У нас ува ўсіх адно паведамленьне для Крамля: мы не баімся, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну і яе грамадзян», — заявіў Кірыякас Міцатакіс.
Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакумэнту, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату. У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.
Ува ўсіх заявах у розных фармулёўках напісана, што памежнікі Літвы, Латвіі і Польшчы паддавалі мігрантаў рызыцы, бо без вывучэньня асабістых справаў вярталі іх у Беларусь, якую нельга лічыць бясьпечнай.
Сэйм Польшчы заклікаў Эўракамісію «ўнесьці прапанову аб увядзеньні санкцыяў у сувязі з імпартам расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Эўразьвяз».
Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі варшаўскага маршу ў памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў цэнтры Варшавы — у рэпартажы Свабоды.
Колькасьць замежнікаў, якія выходзяць на рынак працы ў Літве, імкліва расьце. За год колькасьць замежнікаў, якія працуюць у Літве, павялічылася на 56 000 чалавек і цяпер складае амаль 142 000 чалавек, пра гэта паведамляе служба занятасьці краіны.
Сьмерць 25-гадовай беларускі Лізаветы атрымала вялікі розгалас у Польшчы. У імя загінулай яе суайчыньнікі разам з польскімі і ўкраінскімі фэмактывісткамі зладзілі ў цэнтры Варшавы марш, да якога далучыліся звыш тысячы чалавек.
У Варшаве 6 сакавіка пачалася генэральная забастоўка фэрмэраў. Арганізатары анансавалі ўдзел больш як 100 тысяч чалавек з усёй Польшчы: акрамя аграрыяў, у акцыі бяруць удзел лесьнікі, паляўнічыя і шахтары.
Большасьць беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі эмігравалі ў Літву, вымушаныя вучыцца ў расейскіх школах. У Вільні толькі адна беларуская гімназія, дзе вучацца 408 дзяцей, а ахвотных значна больш.
Згодна зь літоўскім заканадаўствам беларус можа абскардзіць скасаваньне дазволу на жыхарства цягам 14 дзён.
Пасьля нападу ў сталіцы Польшчы беларуска Лізавета памерла ў шпіталі. 6 сакавіка ў цэнтры Варшавы пройдзе марш яе памяці.
4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.
Беларус, які працуе ў Літве, у якога ёсьць пастаянны від на жыхарства, сваімі камэнтарамі аб Літве і літоўцах у Youtube выклікаў хвалю абурэньня. У выніку відэа выдаленае з сэрвісу, а Дэпартамэнт міграцыі пачаў расьсьледаваньне.
З восені 2023 году з польскага боку пэрыядычна блякуюць рух праз пункты пропуску на мяжы з Украінай.
Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю ў сувязі з забойствам Аляксея Навальнага. У ёй адкрыта пастаўлена пад пытаньне легітымнасьць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Нямеччына прасіла Злучаныя Штаты ўключыць Аляксея Навальнага ў любое пагадненьне аб абмене зьняволенымі, якое прадугледжвае вызваленьне з турмы грамадзяніна Расеі Вадзіма Красікава.
Дэпутаты фракцыі «Новае адзінства» ў Саэйме Латвіі «ацэняць магчымасьці рэалізацыі» законапраекту аб нядопуску на дарогі краіны аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву LETA паведаміў кіраўнік фракцыі Эдмунд Юрэвіц.
Абмежаваньні ўвялі датычна 106 фізычных і 88 юрыдычных асобаў. Адпаведны прававы акт неўзабаве апублікуюць у Афіцыйным весьніку ЭЗ.
Пагаварылі з чатырма беларусамі, у якіх няма дзейнага пашпарта. Адны жывуць амаль без складанасьцяў, як і раней. Іншыя ня могуць наняць жытло, працаваць, адкрыць бізнэс, выехаць за мяжу.
Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і становіцца бестэрміновай.
Рэжым Лукашэнкі ня першы год ігнаруе патрабаваньні Эўразьвязу вызваліць палітвязьняў.
Раней стала вядома, што ў праект 13-га пакету санкцый Эўразьвязу трапілі шэсьць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.
ІТ-кампаніі Польшчы рыхтуюць зварот у МЗС з просьбай аб аднаўленьні праграмы Poland.Business Harbour, якая дазваляла наймаць замежных спэцыялістаў паводле спрошчанай працэдуры.
Сёньня Рада міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў Эўразьвязу прыняла адмысловую заяву пра сытуацыю ў Беларусі.
Упершыню за некалькі гадоў у польскім Сэйме ня будзе польска-беларускай парлямэнцкай групы. Гэта вынік удзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны, піша Rzeczpospolita.
Прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце ў эксклюзіўным інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкарду Юзьвяку пракамэнтавала сытуацыю вакол беларусаў, што цяпер жывуць у Літве.
Былы супрацоўнік прарасейскага СМІ «Sputnik Літва» Марат Касем здаўся спэцслужбам Латвіі і не зьбіраецца вяртацца ў Расею.
Як стала вядома Свабодзе з крыніц у Брусэлі, у чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага сьпісу супраць Расеі трапіла некалькі беларускіх прадпрыемстваў і іхных кіраўнікоў, а таксама грамадзкіх арганізацый, якія ўдзельнічалі ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей.
Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і можа стаць бестэрміновай.
Абраны прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандар Стуб заявіў, што Хэльсынкі ня будзе мець палітычных адносін з Масквой да завяршэньня вайны ва Ўкраіне. Ён даў прэсавую канфэрэнцыю ў панядзелак, 12 лютага.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што лідэрства Амэрыкі ў сьвеце і падтрымка хаўрусьнікаў мае вырашальнае значэньне для бясьпекі амэрыканскага народу.
Раённы суд Познані вынес прысуд беларусу Аляксандру С., які роўна год таму насьмерць зьбіў раварыстку на пешаходным пераходзе. Яму прысудзілі да 6,5 гадоў турмы, а таксама пажыцьцёвую забарону на кіраваньне аўтамабілем, паведамляе выданьне Most.
Эўрапарлямэнт асудзіў перасьлед рэжымам Лукашэнкі «апазыцыйных дзеячоў і чальцоў іх сем’яў».
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала BNS прапанову літоўскага Камітэту па нацыянальнай бясьпецы зачыніць яшчэ два памежныя пераходы. Яна заявіла, што разумее асьцярогі службаў бясьпекі Літвы, але закрыцьцё пагранпераходаў для пасажыраў лічыць лячэньнем сымптомаў, а не пазбаўленьнем прычынаў.
Загрузіць яшчэ