Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю з асуджэньнем рэпрэсій у Беларусі, згадаўшы Ігара і Дар’ю Лосікаў


У залі Эўрапарлямэнту
У залі Эўрапарлямэнту

Эўрапарлямэнт асудзіў перасьлед рэжымам Лукашэнкі «апазыцыйных дзеячоў і чальцоў іх сем’яў».

У новай рэзалюцыі, прынятай Эўрапейскім парлямэнтам, гаворыцца аб асуджэньні новай хвалі рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі, учыненых сілавікамі і спэцслужбамі краіны.

«У студзені 2024 году КДБ правёў рэйды, допыты і затрыманьні супраць больш як 200 чальцоў сем’яў цяперашніх і былых палітвязьняў, а таксама бэнэфіцыяраў ініцыятывы INeedHelpBY па абвінавачаньнях у „экстрэмізьме“; паколькі большасьць зь іх — маці і жонкі палітвязьняў, у тым ліку Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, Тацяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, і раней арыштаваная Дар’я Лосік, жонка Ігара Лосіка».

Акрамя таго, у рэзалюцыі згадана, што дадатковыя абвінавачаньні выстаўленыя завочна супраць 20 палітолягаў, журналістаў і сацыёлягаў, якія атрымалі назву «аналітыкі Ціханоўскай», ім пагражае канфіскацыя маёмасьці і пазбаўленьне грамадзянства ў выпадку асуджэньня.

Зьняволеныя рэжымам палітвязьні, у тым ліку лідэры палітычных партый Мікалай Казлоў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец знаходзяцца ў ізаляцыі, зазнаюць катаваньні, ім адмаўляюць у мэдыцынскай дапамозе і накіроўваюць на прымусовую працу.

Таксама ў рэзалюцыі ўлічаны і маючы адбыцца 25 лютага адзіны дзень галасаваньня, да якіх улады не дапусьцілі апазыцыйныя сілы, прыняўшы летась закон аб палітычных партыях.

Агулам у рэзалюцыі 7 пунктаў, у якіх Эўрапарлямэнт:

  • рашуча асуджае нядаўнюю хвалю масавых арыштаў у Беларусі і заклікае нелегітымны рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, асабліва любы гендэрны перасьлед, і нагадвае рэжыму аб яго міжнародных абавязаньнях;
  • заклікае да неадкладнага безумоўнага вызваленьня і кампэнсацыі ўсім больш як 1400 палітычным зьняволеным, а таксама членам іх сем’яў і адвольна затрыманым асобам, адначасова аднаўляючы іх у поўных правах;
  • паўтарае сваю пазыцыю адносна адсутнасьці празрыстасьці, свабоды і справядлівасьці напярэдадні парлямэнцкіх і мясцовых «выбараў» у Беларусі і заклікае ЭЗ, яго дзяржавы-сябры і міжнародную супольнасьць не прызнаваць вынікі;
  • заклікае высокага прадстаўніка і Раду ў адказ увесьці больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку супраць тавараў, зьвязаных з прымусовай працай палітычных зьняволеных, больш жорсткія фінансавыя санкцыі і санкцыі супраць асоб, адказных за сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку сур’ёзныя — службовых асобаў і супрацоўнікаў сілавых структур. Заклікае да далейшага скарачэньня дыпляматычнай прысутнасьці Беларусі ў ЭЗ, працягу падтрымкі ахвяраў рэжыму з дапамогай спэцыяльных інструмэнтаў, якія дазваляюць ім атрымліваць візы і дазволы на жыхарства ў ЭЗ і вырашаць выпадкі адсутнасьці грамадзянства;
  • заклікае Камісію і дзяржавы-члены далей падтрымліваць дакумэнтаваньне парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, падтрымліваць аналіз Офісам Вярхоўнага камісара ў правах чалавека (OHCHR) сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і яго ператварэньне ў цалкам незалежны мэханізм расьсьледаваньня, падтрымліваць мандат Спэцыяльнай камісіі ААН дакладчыка аб правах чалавека ў Беларусі і па далейшай адказнасьці праз экстэрытарыяльную і ўнівэрсальную юрысдыкцыю;
  • зноў заяўляе аб сваёй салідарнасьці з народам Беларусі і аб падтрымцы яго законных памкненьняў да дэмакратычнай і эўрапейскай будучыні і застаецца адданым нястомнай працы з дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасьцю і незалежнымі СМІ на карысьць народу Беларусі;
  • даручае свайму прэзыдэнту накіраваць гэтую рэзалюцыю ў Раду Эўропы, камісію, віцэ-прэзыдэнту/вярхоўнага прадстаўніку, дзяржавам-чальцам, прадстаўнікам беларускіх дэмакратычных сілаў, беларускім уладам дэ-факта, ААН і АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG