Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пахавалі беларуску Лізавету, якая загінула пасьля згвалтаваньня. ФОТА

Разьвітаньне прайшло на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) Варшавы ўдзень 14 сакавіка.

25 лютага на 25-гадовую беларуску Лізавету, якая вярталася раніцай дадому, напаў мужчына ў масцы. Ён прыставіў ёй да шыі нож, сілай адцягнуў яе да суседняй брамы, там пабіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў у паліцыю.

1 сакавіка Лізавета памерла ў шпіталі, у якім прабыла амаль тыдзень пасьля нападу. 6 сакавіка ў польскай сталіцы прайшоў марш яе памяці.

Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Адпаведна выстаўленым абвінавачаньням яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Здарэньне ўразіла ня толькі суайчыньнікаў загінулай беларускі, але і грамадзян іншых краін. У вядучых польскіх СМІ тэма сьмяротнага згвалтаваньня Лізаветы некалькі дзён была адной з асноўных.

Намесьніца міністра юстыцыі Польшчы Марыя Эйхарт заявіла ў этэры TVN24, што вызначэньне згвалтаваньня ў Крымінальным кодэксе Польшчы зьменяць, «каб яно стала злачынствам, а не — як сёньня — правапарушэньнем».


XS
SM
MD
LG