Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы павінны рэагаваць». Як прайшоў «Ціхі марш» у памяць аб згвалтаванай Лізавеце. Відэарэпартаж Свабоды


Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі варшаўскага маршу ў памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня ў цэнтры Варшавы — у рэпартажы Свабоды.

6 сакавіка ў Варшаве адбыўся марш у памяць беларускі Лізаветы, якая памерла пасьля згвалтаваньня. Людзі, усклаўшы кветкі да фатаграфій забітай Лізы, рушылі маршам у бок Палаца культуры і навукі. Акцыя сабрала больш за 2000 чалавек.

Што казалі арганізатаркі, удзельніцы і ўдзельнікі маршу, — у рэпартажы Свабоды:

На вуліцы Журавяй, дзе пачаўся марш, 25 лютага на беларуску Лізавету напаў мужчына ў масцы. Яна вярталася раніцай дадому, ён прыставіў да яе шыі нож, сілай адцягнуў да суседняй брамы, дзе зьбіў і згвалтаваў. Аголеную Лізавету, якая ляжала на сходах без прытомнасьці, знайшоў вартаўнік і паведаміў у паліцыю. Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

1 сакавіка Лізавета памерла. Непасрэднай прычынай сьмерці стала гібель мозгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG