Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зьменіць экалягічную палітыку, якая стала прычынай пратэстаў фэрмэраў


Пратэст фэрмэраў у Парыжы
Пратэст фэрмэраў у Парыжы

Эўрапейская камісія агучыла зьмены ў так званым «Зялёным ладзе» (Green Deal), праэкалягічнай палітыцы Эўразьвязу, якая стала адной з асноўных прычынай фэрмэрскіх пратэстаў.

Раней Эўразьвяз хацеў прымусіць фэрмэраў адмовіцца ад апрацоўкі 4 працэнтаў зямлі, каб зьменшыць выкіды вуглякіслага газу. Рэформамі таксама прадугледжана, што малыя і сярэднія гаспадаркі плошчай менш як 10 гектараў будуць вызваленыя ад праверак захаваньня экалягічных норм.

Акрамя таго, прапануецца зрабіць больш гнуткімі нормы, якія датычацца глебавага покрыва восеньню і зімой. Краінам-чальцам таксама дазволяць зьмяняць свае стратэгічныя пляны два разы на год (цяпер яны могуць зрабіць гэта адзін раз).

Па словах эўракамісара па сельскагаспадарчай палітыцы ЭЗ Януша Вайцяхоўскага, прапанаваныя рэформы – гэта спосаб задаволіць чаканьні фэрмэраў, якія пратэстуюць у многіх эўрапейскіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG