Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу абмеркавала парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і заявіла пра новыя захады ў падтрымку апазыцыі


Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль, Брусэль, 18 сакавіка 2024
Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль, Брусэль, 18 сакавіка 2024

Раней Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Жузэп Бурэль па выніках пасяджэньні Эўрапейскай рады 18 сакавіка заявіў, што Беларусь застаецца сярод прыярытэтаў ЭЗ.

«Мы абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі, унутраную сытуацыю, якая пастаянна пагаршаецца. Беларусь застаецца сярод прыярытэтаў нашага парадку дня.

Парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускага народу працягваюцца. Там больш за 1400 палітычных зьняволеных. Мы заклікаем вызваліць іх і прымем далейшыя захады ў адпаведнасьці з прапановай дзяржаў-чальцоў працягнуць падтрымку беларускай апазыцыі», — заявіў Бурэль.

Таксама Рада замежных спраў абмеркавала расейскую агрэсію супраць Украіны пасьля абмену думкамі зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам у пачатку дыскусіі.

18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўразьвяз прыняць больш рашучыя захады супраць Аляксандра Лукашэнкі.

«Сёньня, калі Рада замежных спраў ЭЗ зьбіраецца абмеркаваць сытуацыю ва Ўкраіне і Беларусі, я заклікаю да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падарваць ягоную падтрымку расейскай вайны і дапамагчы нашай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю. Нам патрэбны ня проста словы, а дзеяньні», — напісала Сьвятлана Ціханоўская з нагоды ўключэньня беларускага пытаньня ў парадак дня сёньняшняга пасяджэньня міністраў замежных спраў краін ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG