Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт усклаў адказнасьць за сьмерць Навальнага на Пуціна


Эўрапарлямэнт. Архіўнае фота
Эўрапарлямэнт. Архіўнае фота

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю ў сувязі з забойствам Аляксея Навальнага. У ёй адкрыта пастаўлена пад пытаньне легітымнасьць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, у тэксьце якой наўпрост сказана, што Аляксея Навальнага забілі і што адказныя за гэта расейскія ўлады і асабіста Ўладзімір Пуцін, піша выданьне «Медуза».

Рэзалюцыю падтрымалі 506 эўрадэпутатаў, дзевяць прагаласавалі супраць, яшчэ 32 устрымаліся.

У галоўных тэзісах рэзалюцыі гаворыцца, сярод іншага, што ўрад Расеі і асабіста Пуцін нясуць крымінальную і палітычную адказнасьць за забойства іх галоўнага апанэнта Аляксея Навальнага, і ў такіх абставінах ёсьць падставы ўзьняць пытаньне пра легітымнасьць Пуціна.

Таксама Эўрапарлямэнт патрабуе прыцягнуць да адказнасьці «палітычнае кіраўніцтва Расеі» і ўвесьці санкцыі супраць людзей, якія маюць дачыненьне да крымінальнага перасьледу Аляксея Навальнага.

  • Аляксей Навальны памёр 16 лютага ў папраўчай калёніі асаблівага рэжыму ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе за Паўночным палярным кругам. Палітыку было 47 год.
  • Па выніках ускрыцьця сьмерць Навальнага прызналі натуральнай, вынікае з падрыхтаванага ўладамі мэдычнага пасьведчаньня. Паплечнікі і сямʼя Навальнага не казалі, ці будзе паўторная экспэртыза. Расейскія праваабаронцы кажуць, што Навальнага, магчыма, перад сьмерцю катавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG