Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія падоўжыла забарону на выдачу візаў і ДНЖ расейцам і беларусам


Прага, Чэхія
Прага, Чэхія

Забарона на выдачу візаў і ДНЖ для грамадзян Беларусі дзейнічае ўжо каля двух гадоў і становіцца бестэрміновай.

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз і дазволаў на жыхарства грамадзянам Расеі і Беларусі, паведамляе партал České noviny са спасылкай на прэм'ер-міністра краіны Пятра Фіялу.

Адначасова, паводле яго, неабходна стварыць умовы для прадстаўнікоў апазыцыі і студэнтаў, якія «ня хочуць мець нічога агульнага з гэтымі рэжымамі, каб яны маглі вучыцца, працаваць на тэрыторыі Чэхіі».

«У правілы ўключаны шэраг выключэньняў, але мы працягнем над гэтым працаваць», — дадаў Фіяла.

Пакуль гэтая забарона дзейнічае да 31 сакавіка 2024 году. Цяпер яна бестэрміновая.

Забарону для расейцаў Чэхія ўвяла адразу пасьля пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, у чэрвені 2022 году яе дзеяньне было падоўжанае да сакавіка 2023 году, а потым да сакавіка 2024-га. Выключэньне было зроблена для паездак з гуманітарнымі мэтамі.

Летась у сакавіку забарону распаўсюдзілі і на беларусаў, пры гэтым ня мае значэньня, ці ёсьць у іх грамадзянства іншай краіны.

Паводле выданьня Forum 24, у некаторых выпадках атрыманьне візы або ДНЖ усё ж магчымае: напрыклад, калі заяўнік зьяўляецца чальцом сям’і грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны Эўразьвязу або іншаземца, які мае чэскі ДНЖ.

Для беларусаў таксама захоўваецца магчымасьць атрымаць візу для навучаньня, калі яна аплачваецца стыпэндыяй з боку Чэхіі, ЭЗ ці міжнароднай арганізацыяй.

Яшчэ адно выключэньне складаюць тыя заяўнікі, чыё знаходжаньне «адпавядае інтарэсам Чэскай Рэспублікі» і гэта пацьвердзіла МЗС краіны.

  • У сакавіку 2023 году забарону на выдачу візаў беларусам спрабавала аспрэчыць Сьвятлана Ціханоўская пачас візыту ў Прагу, ёй гэта было абяцана, але неўзабаве ўлады краіны ўсё ж увялі забарону і для беларусаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG