Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Саэймы Латвіі яшчэ раз ацэняць законапраект аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутаты фракцыі «Новае адзінства» ў Саэйме Латвіі «ацэняць магчымасьці рэалізацыі» законапраекту аб нядопуску на дарогі краіны аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву LETA паведаміў кіраўнік фракцыі Эдмунд Юрэвіц.

Ён нагадаў, што адным з аргумэнтаў прыхільнікаў абмежаваньняў зьяўляецца магчымасьць грамадзян Расеі перарэгістраваць свае аўтамабілі ў Беларусі для далейшага іх выкарыстаньня ў Латвіі, піша «Позірк».

24 лістапада 2023 года міністарка юстыцыі Латвіі Інэсе Лібіня-Эгнэрэ заявіла, што Рыга працягне «шукаць шляхі» для таго, каб аўтамабілі зь беларускімі нумарамі не маглі ўдзельнічаць у дарожным руху краіны.

Чыноўніца нагадала, што яе першапачатковая ініцыятыва прадугледжвала аднолькавыя абмежаваньні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.

2 лістапада мінулага года Саэйма Латвіі прыняла папраўкі да закону аб дарожным руху, якія абавязвалі уладальнікаў аўтамабіляў з расейскімі нумарамі перарэгістравацца ў Латвіі не пазьней за 14 лютага 2024 году альбо вывезьці свой транспарт за межы краіны. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць канфіскаваныя і перададзеныя Ўкраіне.

Першапачаткова абмежавальныя дзеяньні распрацаванага Міністэрствам юстыцыі Латвіі законапраекту распаўсюджваліся і на транспарт зь беларускімі нумарамі, аднак парлямэнцкая камісія выключыла з дакумэнту адпаведныя пункты.

Камэнтуючы гэтае рашэньне, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька заявіў, што дэмакратычным сілам удалося знайсьці «патрэбныя словы і аргумэнты, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадваньне грамадзян Беларусі з праекту закону аб дарожным руху».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG