Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь ліцэю ў Берасьці шпіталізавалі 14 дзяцей. Прычынаю стала кішачная інфэкцыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У шпіталь трапілі навучэнцы старэйшых клясаў.

У ліцэі № 1 Берасьця адбылася ўспышка кішачнай інфэкцыі. Увечары 17 кастрычніка і раніцай 18 кастрычніка 14 дзяцей трапілі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной клінічнай лякарні.

Вучні 9-11 клясаў шпіталізаваныя з сымптомамі вострай кішачнай інфэкцыі.

«Ва ўсіх лябараторна пацьвердзілася наравірусная этыялёгія захворваньня. Зараз стан усіх шпіталізаваных пацыентаў — сярэдняй цяжкасьці, стабільны, са станоўчай дынамікай», — паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Пазьней ведамства дадало, што адмыслоўцы праводзяць супрацьэпідэмічныя захады:

  • на харчаблоку аб’екту правялі заключную дэзынфэкцыю;
  • абсьледаваны ўвесь пэрсанал установы;
  • узятыя пробы для лябараторных дасьледаваньняў харчовай прадукцыі і з унутрышкольнага асяродзьдзя;
  • узмоцнены кантроль за арганізацыяй харчаваньня, якасьцю правядзеньня прыборак, захаваньнем асабістай гігіены дзецьмі і інш.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што сытуацыя знаходзіцца на міністэрсткім кантролі.

Між іншым, гэта ня першы выпадак масавага заражэньня кішачнай інфэкцыяй у Берасьці сёлета. У траўні ўспышка здарылася ў адной з кавярняў падчас гастрафэсту: тады атруціліся 19 чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG