Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі арыштавалі нерухомасьць журналісткі Тацяны Каравянковай


Тацяна Каравянкова, архіўнае фота
Тацяна Каравянкова, архіўнае фота

Менскае гарадзкое агенцтва дзяржрэгістрацыі і зямельнага кадастру 4 кастрычніка арыштавала нерухомую маёмасьць журналісткі Тацяны Каравянковай.

Як напісала Тацяна Каравянкова ў Facebook, арышт наклалі на падставе пастановы галоўнага следчага ўпраўленьня цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту ад 26 верасьня 2024 году.

Прычына такога перасьледу ў дакумэнце, які атрымала журналістка з кадастравага агенцтва, не паведамляецца.

Тацяна Каравянкова піша, што зьвярнулася ў Сьледчы камітэт па тлумачэньні, але адказу на свой ліст пакуль не атрымала.

Арыштаваная маёмасьць — гэта 1/3 частка дома, якой журналістка валодае сумесна са сваякамі.

Тацяна Каравянкова — вядомая беларуская журналістка.

Працяглы час працавала як палітычны і міжнародны аглядальнік у незалежным інфармагенцтве БелаПАН.

Ляўрэатка шэрагу журналісцкіх прэмій.

У 2021 годзе вымушана выехала зь Беларусі і сёньня жыве і працуе за мяжой.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG