«Мы правялі зь імі размову, каб атрымаць усе доказы. На дадзены момант наша афіцыйная пазыцыя такая: мы ня можам пацьвердзіць паведамленьні аб тым, што паўночнакарэйцы актыўна ўдзельнічаюць у якасьці салдат у вайне. Гэта, вядома, можа зьмяніцца», — сказаў ён.
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу дадаў, што нават калі паўночнакарэйскія вайскоўцы фізычна не прысутнічаюць на полі бою, яны ўсё роўна дапамагаюць «распальваць агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны».
У той жа час міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў заявіў сёньня, што Кіеў прапануе партнэрам абменьвацца інфармацыяй пра магчымы ўдзел Паўночнай Карэі ў вайне.
«Мы прадставілі доказы, заявілі, што мы былі б вельмі рады абмяняцца інфармацыяй: таксама атрымаць ад партнэраў IP4 іхную інфармацыю пра Паўночную Карэю і даць інфармацыю ад нас. Але мы ім сказалі, што ў нас ужо ёсьць некаторыя доказы», — сказаў ён.
Раней Нацыянальная выведная служба Паўднёвай Карэі заявіла пра намер КНДР накіраваць ва Ўкраіну 12 тысяч вайскоўцаў. Паводле яе слоў, гаворка ідзе пра чатыры вайсковыя брыгады, у тым ліку спэцназ, і перадысьлякацыя гэтых сілаў, паводле зьвестак паўднёвакарэйскай выведкі, ужо пачалася.
14 кастрычніка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што КНДР «фактычна ўступае ў вайну». Ён таксама заявіў, што Паўночная Карэя ня проста перадае Расеі зброю, але фактычна адпраўляе сваіх грамадзянаў ваяваць ва Ўкраіну ў складзе расейскай арміі.
Крэмль адхіліў гэтыя абвінавачваньні як «фэйкавыя навіны».
Форум