«Міністэрства пацьвердзіла, што запрашэньні, завераныя натарыяльна, зьяўляюцца легітымным дакумэнтам для атрыманьня візаў. З прычыны кадравых абмежаваньняў у консульствах у Беларусі важна загадзя ўзгадняць працэс падачы дакумэнтаў», — гаворыцца ў паведамленьні ў Тэлеграм-канале блёку.
«На працягу апошніх двух месяцаў мы актыўна працуем над тым, каб натарыяльныя запрашэньні можна было падаваць непасрэдна праз консульствы, з выключэньнем неабходнасьці выкарыстаньня візавых цэнтраў. Гэта важна для абароны пэрсанальных дадзеных, якія ўтрымліваюцца ў такіх запрашэньнях, і прадухіленьня іх перадачы трэцім асобам», — адзначае блёк Пракоп’ева-Ягорава.
Форум