Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе адбылася аварыя, уся краіна засталася без электрычнасьці


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

На Кубе ў пятніцу адбылася аварыя на адной з галоўных электрастанцый — ЦЭЦ Антоніа Гуцьерэса ў горадзе Матансас.

Праз аварыю адбыўся збой у нацыянальнай электрасетцы, у выніку якога без электразабесьпячэньня засталася ўся краіна. Пра гэта паведаміла кубінскае міністэрства энэргетыкі.

Прэзыдэнт Кубы напісаў у сацсетцы Х, што вядуцца работы па аднаўленьні электразабесьпячэньня, але калі яны скончацца, пакуль невядома.

10-мільённаму насельніцтву выспы рэкамэндавана перайсьці ў рэжым жорсткай эканоміі электрычнасьці. Усе работнікі, акрамя экстранных службаў, распушчаныя па дамах. Школы і ВНУ зачынены як мінімум да нядзелі. Закрытыя таксама забаўляльныя ўстановы і практычна ўвесь гандаль.

Перабоі з электрычнасьцю — ня рэдкасьць на Кубе. Іх прычына — састарэлае абсталяваньне на электрастанцыях і энэргетычных вузлах, а таксама недахоп паліва. ЗША яшчэ ў эпоху «халоднай вайны» увялі эмбарга на экспарт на Кубу паліва і абсталяваньня, а асноўныя пастаўшчыкі — Вэнэсуэла, Мэксыка і Расея — у апошнія гады скарацілі свае пастаўкі.

Праз гэта Куба вымушаная закупляць паліва па значна больш высокіх цэнах на спотавым рынку, пры тым што эканоміка краіны знаходзіцца на мяжы банкруцтва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG