Інтэрнэт-кнігарня knihauka.com цяпер не адкрываецца ў Беларусі. Адрас кнігарні заблякавалі ўлады, паведаміла сама «Кнігаўка» на ўласнай старонцы ў тэлеграме.
Выдавецтва «Янушкевіч» было заснаванае 10 гадоў таму гісторыкам Андрэем Янушкевічам і хутка стала адным з найбольш плённых і прэстыжных у сфэры незалежнага беларускага кнігавыдавецтва. Але, як і ў большасьці іншых падобных выдавецтваў, пасьля 2020 году ў яго пачаліся праблемы.
У траўні 2022 году Янушкевіч адкрыў у Менску кнігарню «Кнігаўка», але ўжо на наступны дзень у яе прыйшлі прапагандысты і сілавікі. Андрэй Янушкевіч быў затрыманы і праседзеў за кратамі 28 сутак, пасьля чаго выехаў за мяжу і аднавіў дзейнасьць выдавецтва ў эміграцыі.
Цяпер у Варшаве існуе адноўленая кнігарня «Кнігаўка», а выдавецтва «Янушкевіч» працягвае публікаваць кнігі на беларускай мове.
Форум