Прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Анатоль Лябедзька наведаў два віцебскія кірмашы. На думку палітыка, менавіта прадпрымальнікі — тая мэтавая група, якая найбольш актыўна падтрымлівае ягонае вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты.
У Беларусі — трэці дзень збору подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. На пікетах у Менску каля Лукашэнкі пуста, каля Лябедзькі густа.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсіяў. Усе рэжуць праўду-матку, дзе б яна не хавалася, бо душа гарыць і ў роце перасохла. Будзем друкаваць як напісана, бо праўды не заглушыш.
Алег Корбан: «Яго спачатку з ЦВК адвезьлі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратакол і тады адвезьлі ў ізалятар. Судзіць, відаць, будуць у панядзелак.»
У Менску на адной пляцоўцы галасы за сваіх кандыдатаў зьбіралі прадстаўнікі шасьці ініцыятыўных групаў
Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньне, чаму ён зрабіў сваю сумнавядомую заяву на наступны дзень пасьля галасаваньня і як ён ставіцца да Плошчы і рэвалюцыяў.
Чаму цікавасьць выбаршчыкаў да прэзыдэнцкай кампаніі невялікая? Ці можна чакаць ад кандыдатаў нейкіх крэатыўных хадоў?
На пікетах па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта ў Горадні можна пабачыць амаль усе выбарчыя атрыбуты: дыскусіі, агрэсію, абыякавасьць, пачуць рэзкія словы і пэсымістычныя выказваньні.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з францускім акторам Жэрарам Дэпардзьё, урокі касьбы, дадзеныя кіраўніком Беларусі госьцю — магчыма, мадэль, паводле якой будзе збудаваная ўся выбарчая кампанія дзейнага прэзыдэнта.
У Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
23 ліпеня ў Гомелі ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі арганізавалі вулічныя пікеты, каб заручыцца подпісамі гамельчукоў і зарэгістравацца кандыдатамі на прэзыдэнта.
«Уражаньне такое — людзей не турбуюць выбары, яны пра іх ня ведаюць. Калі пачынаеш зь імі размаўляць, то бачна, што яны і ня хочуць пра гэта ведаць. Пакуль стаўленьне да выбараў абыякавае.»
У Беларусі існуе цэлы шэраг інстытутаў, якія фактычна лішнія, безь якіх можна абысьціся. Гэта Нацыянальны сход, мясцовыя саветы, Канстытуцыйны суд, прафсаюзы, БРСМ, партыі, выбары...
У сераду, 23 ліпеня, распачаўся збор подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. У Менску некаторыя прэтэндэнты самі прыйшлі на пікеты.
Тацяна Караткевіч, напрыклад, раздасьць восем тамоў новага збору твораў беларускага клясыка...
Удзельнікі сёлетняга паходу ў прэзыдэнты «крэатывяць» ня самі, а «на іншых» – на тым, што можа спрацаваць. Як тыя дзеці на санках, што падчапляюцца да трамвая. Дык хто да каго прымазаўся?
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
Ня ведаю, ці ставілі, калі выйшаў з касой сам Дэпардзьё ў поле, настальгічную беларускую «Касіў Ясь канюшыну» ад «Песьняроў», але яна гучала ў маіх вушах, калі я разглядаў фоткі экзатычнага касца, што прыляцеў з Парыжу.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.
Пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту — «Інтэвію тыдня» з Валянцінам Стэфановічам.
Карэспандэнт Радыё Свабода пагаварыла зь людзьмі ля прахадной Менскага трактарнага заводу пра будучыя выбары прэзыдэнта і пра ўмовы працы на МТЗ.
Фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у Беларусі заканчваецца сёньня ўвечары.
Каго з васьмёркі прэтэндэнтаў і паводле якіх крытэрыяў зарэгіструе ўлада? Як байкотныя настроі сярод часткі палітычных актывістаў могуць паўплываць на этап збору подпісаў?
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта казацкі генэрал Мікалай Улаховіч патлумачыў Свабодзе, чаму ён удзельнічае ў выбарах і як ставіцца да Аляксандра Лукашэнкі.
Не пазьней за 22 ліпеня ў Беларусі павінны быць сфармаваныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Гэта Кастусь Смолікаў, намесьнік старшыні абласной партыйнай арганізацыі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве лідэра стваранага руху «За дзяржаўнасьць і незалежнасьць Беларусі».
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына і праваабаронца Валянцін Стэфановіч выступілі на канфэрэнцыі АБСЭ, прысьвечанай ацэнцы міжнародных стандартаў для правядзеньня свабодных, справядлівых і дэмакратычных выбараў.
Паўла Канавальчыка, які зьбіраўся ўзначаліць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Юрыя Шульгана аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (5 мільёнаў 400 тысяч рублёў).
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін 20 ліпеня ня змог адкрыць рахунак для стварэньня асабістага фінансавага фонду прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду.
У Гомелі партыя «Справядлівы сьвет» зьбіраецца абскарджваць рашэньне ўладаў, якія адмовіліся ўключыць іх прадстаўніка ў склад абласной выбарчай камісіі.
Рэгістрацыяй ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду завяршыўся першы этап выбарчай кампаніі. Можна рабіць пэўныя высновы.
Як прадстаўнік БХК праваабаронца Леанід Сьвецік спрабаваў трапіць на пасяджэньне прэзыдыюму Віцебскага гарсавету і гарвыканкаму, дзе будуць фармаваць выбарчыя камісіі.
Сярод зарэгістраваных ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты — каманда 64-гадовага чыноўніка Менскага абласнога спажывецкага саюзу, кіраўніка аб’яднаньня «Беларускае казацтва» Мікалая Ўлаховіча.
Сьмешныя кандыдаты? Не, сьмешныя мы ўсе, адлюстраваныя ў люстэрку рэгістрацыі, без малога 10 мільёнаў. Піша Юры Дракахруст
Тэрытарыяльныя камісіі — гэта камісіі ў абласьцях і раёнах, якім належыць кантраляваць арганізацыю выбарчага працэсу. Фармавацца гэтыя камісіі будуць да 22 ліпеня ўключна.
Ці можа стаць цяперашні «парад незвычайных кандыдатаў» фонам для ўсёй прэзыдэнцкай кампані альбо гэта толькі эпізод, які забудзецца празь некалькі дзён?
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Анатоль Лябедзька ў суботу, 18 ліпеня, наведаў Цэнтральную выбарчую камісію.
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты падалі заяўкі ў ЦВК. Што вы ведаеце пра магчымае будучае кіраўніцтва Беларусі?
«Мы хочам, каб дакумэнты ўсіх прэтэндэнтаў, нават тых, якія падалі заявы ў самы апошні час, былі разгледжаныя на паседжаньні ЦВК у панядзелак, 20 ліпеня».
Прэтэндэнт у прэзыдэнты Юры Шульган і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Павел Канавальчык паўстануць перад судом. На іх складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства і зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня.
Дадаліся фатограф і казак.
Журналіст "Белапану" Васіль Сямашка прынёс у ЦВК на рэгістрацыю ката Барсіка.
Дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы сёньня здаў кандыдат эканамічных навук, удзельнік некалькіх прэзыдэнцкіх кампаніяў Віктар Цярэшчанка.
За дзьве гадзіны да завяршэньня прыёму дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у Цэнтравыбаркам паступіла заява ад Тамары Біруковай.
Кіраўніца ініцыятыўнай групы па вылучэньні Ірыны Першынай — Марыя Храмцова апавяла Радыё Свабода пра пляны на прэзыдэнцкую кампанію.
Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Шульган хацеў падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, але яго не пусьцілі з-за моцнага паху алькаголю.
Загрузіць яшчэ