За дзьве гадзіны да завяршэньня прыёму дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў у Цэнтравыбаркам паступіла заява ад Тамары Біруковай.
Як стала вядома Свабодзе, патэнцыйная кандыдатка на пасаду прэзыдэнта нарадзілася ў студзені 1967 году. Яна жыве ў Менску. Займаецца выхаваньнем дзяцей, беспартыйная.
У складзе ініцыятыўнай групы — 13 чалавек.
Згодна з Выбарчым кодэксам мінімальны склад ініцыятыўнай групы — 100 чалавек.