Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шульган і Канавальчык патрапілі на Акрэсьціна


Павел Канавальчык, Юры Шульган
Павел Канавальчык, Юры Шульган

Прэтэндэнт у прэзыдэнты Юры Шульган і кіраўнік яго ініцыятыўнай групы Павел Канавальчык паўстануць перад судом. На іх складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства і зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Да суду, які адбудзецца ў панядзелак, 20 ліпеня, абодва затрыманыя будуць знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Сёньня прыкладна а 14.30 Шульган прыйшоў да будынку ЦВК, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, у якую, паводле яго, уваходзяць 127 чалавек. Аднак супрацоўнікі міліцыі не пусьцілі Шульгана ў будынак Цэнтрвыбаркаму, заявіўшы, што ён п’яны.

Пры гэтым сам Шульган запэўніў журналістаў, што «з раніцы не ўжываў, і нават гатовы прайсьці тэст на алькаголь — гатовы дыхнуць».

Прыкладна ў 15.30 з будынку Дома ўраду, дзе разьмешчаная ЦВК, выйшаў чалавек і зрабіў Шульгану заўвагу, абвінаваціўшы яго ў неадэкватных паводзінах. Шульган у гэты час пазіраваў журналістам на фоне будынку. Гэты самі чалавек, які не прадставіўся, выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі міліцыі адвялі Шульгана і Канавальчыка з сабой, паведаміўшы, што правераць іх на прадмет алькагольнага ап’яненьня і, калі ўсё будзе нармальна, адпусьцяць. Пазьней журналісты бачылі, як Шульгана з Канавальчыкам пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезьлі.

38-гадовы беспрацоўны Юры Шульган вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты пасьля выхаду дэкрэту аб дармаедах. Яго вылучэньне падтрымала Беларуская партыя «Зялёныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG