Пра гэта паведаміў Юры Лукашэвіч, які зьбірае подпісы за Тацяну Караткевіч.
З прыведзенай інфармацыі відавочна бачна, што мясцовая ўлада напоўніцу выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прагназуе, што па выніках бягучага тыдня ў яго падтрымку будзе сабрана 25 тысяч подпісаў.
У эксклюзіўным інтэрвію БелаПАН патэнцыйная кандыдатка у прэзыдэнты Жана Раманоўская расказала, навошта вырашыла стаць на чале дзяржавы і як ідзе збор подпісаў.
Чаму сёлета збор подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду ідзе значна больш млява, чым ў 2006 і 2010 гадах? Што лепш для прэтэндэнтаў: гаварыць пра праблемы, якія турбуюць грамадзтва, ці прасоўваць свой парадак дня?
1 жніўня на найбольш ажыўленай вуліцы Берасьця адбыліся масавыя гуляньні з нагоды Дня гораду. Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька вырашылі паўдзельнічаць у сьвяточных пікетах.
На найбольш ажыўленай вуліцы Берасьця адбыліся масавыя гуляньні з нагоды Дня гораду. Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька зладзілі пікеты па зборы подпісаў.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў.
Ужо 10 дзён патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта і чальцы іхнніх камандаў размаўляюць з выбарцамі, стаяць у пікетах, абыходзяць кватэры. Якія ўражаньні ва ўдзельнікаў выбарчай гонкі-2015?
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька наведаў Берасьце, дзе актывісты зьбіраюць подпісы ў яго падтрымку.
Гаворыцца і адбываецца шмат чаго, але сэнсу ва ўсім – нуль.
Кандыдат на выбарах 2010 году Рыгор Кастусёў тлумачыць, чаму яго не пасадзілі пасьля 19 сьнежня.
Прэзыдэнцкія выбары ў самым разгары, а апазыцыя працягвае публічную спрэчку наконт фармату свайго ўдзелу ў гэтай кампаніі. Дыскусія цікавая тым, што для дасягненьня адной і той жа мэты прапануюцца абсалютна супрацьлеглыя сцэнары.
Экспэрт патлумачыў, чаму выбарцы квола падпісваюцца за прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах.
Адміністрацыя «Прудкоўскага» рынку патрабуе ад Віктара Хоміча, чальца ініцыятыўнай групы Сяргея Калякіна, аплачваць месца нароўні са звычайнымі гандлярамі.
Праваабаронцы заклікаюць грамадзян паведамляць пра выпадкі прымусу з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў падпісвацца за таго ці іншага прэтэндэнта ў кандыдаты.
Кіраўнікі ініцыятыўных групаў Тацяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі — Андрэй Дзьмітрыеў і Віктар Карняенка — пра свае першыя ўражаньні ад збору подпісаў.
Паводле Выбарчага кодэксу вылучаць сваіх назіральнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць усе афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадзкія аб’яднаньні
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька правёў акцыю салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і сваякамі зьніклых палітыкаў.
Свабода пацікавілася ў кандыдатаў і прадстаўнікоў іхніх штабоў пра колькасьць ужо сабраных подпісаў і ўражаньні ад пачатку гэтага этапу выбарчай кампаніі.
Удзельнікі выбарчай кампаніі адзначаюць: пачатак збору подпісаў ідзе складана.
Сёньня ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч заплянавала збор подпісаў каля стэлы «Менск — горад-герой», адкуль плянавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Такім чынам меркавалася адзначыць 25-годзьдзе з дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.
Ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах зьбіраюць подпісы на рэгістрацыю кандыдатаў, не зважаючы на выходныя і надвор’е. Рэпартаж Свабоды.
«Выбары фрыкаў» — наколькі справядлівае гэтае вызначэньне адносна сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў?
Прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах Анатоль Лябедзька наведаў два віцебскія кірмашы. На думку палітыка, менавіта прадпрымальнікі — тая мэтавая група, якая найбольш актыўна падтрымлівае ягонае вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты.
У Беларусі — трэці дзень збору подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах. На пікетах у Менску каля Лукашэнкі пуста, каля Лябедзькі густа.
Пасьля абвяшчэньня выбараў ну як прарвала. Рэдакцыя Свабоды атрымала мноства лістоў ад працоўных, мясцовага начальства і проста лайдакоў, а таксама жанчын, прадпрымальнікаў і іншых асобаў сумнеўных прафэсіяў. Усе рэжуць праўду-матку, дзе б яна не хавалася, бо душа гарыць і ў роце перасохла. Будзем друкаваць як напісана, бо праўды не заглушыш.
Алег Корбан: «Яго спачатку з ЦВК адвезьлі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратакол і тады адвезьлі ў ізалятар. Судзіць, відаць, будуць у панядзелак.»
У Менску на адной пляцоўцы галасы за сваіх кандыдатаў зьбіралі прадстаўнікі шасьці ініцыятыўных групаў
Яраслаў Раманчук адказвае на пытаньне, чаму ён зрабіў сваю сумнавядомую заяву на наступны дзень пасьля галасаваньня і як ён ставіцца да Плошчы і рэвалюцыяў.
Чаму цікавасьць выбаршчыкаў да прэзыдэнцкай кампаніі невялікая? Ці можна чакаць ад кандыдатаў нейкіх крэатыўных хадоў?
На пікетах па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта ў Горадні можна пабачыць амаль усе выбарчыя атрыбуты: дыскусіі, агрэсію, абыякавасьць, пачуць рэзкія словы і пэсымістычныя выказваньні.
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з францускім акторам Жэрарам Дэпардзьё, урокі касьбы, дадзеныя кіраўніком Беларусі госьцю — магчыма, мадэль, паводле якой будзе збудаваная ўся выбарчая кампанія дзейнага прэзыдэнта.
У Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
23 ліпеня ў Гомелі ініцыятыўныя групы Сяргея Калякіна, Аляксандра Лукашэнкі, Анатоля Лябедзькі арганізавалі вулічныя пікеты, каб заручыцца подпісамі гамельчукоў і зарэгістравацца кандыдатамі на прэзыдэнта.
«Уражаньне такое — людзей не турбуюць выбары, яны пра іх ня ведаюць. Калі пачынаеш зь імі размаўляць, то бачна, што яны і ня хочуць пра гэта ведаць. Пакуль стаўленьне да выбараў абыякавае.»
У Беларусі існуе цэлы шэраг інстытутаў, якія фактычна лішнія, безь якіх можна абысьціся. Гэта Нацыянальны сход, мясцовыя саветы, Канстытуцыйны суд, прафсаюзы, БРСМ, партыі, выбары...
У сераду, 23 ліпеня, распачаўся збор подпісаў за кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. У Менску некаторыя прэтэндэнты самі прыйшлі на пікеты.
Тацяна Караткевіч, напрыклад, раздасьць восем тамоў новага збору твораў беларускага клясыка...
Удзельнікі сёлетняга паходу ў прэзыдэнты «крэатывяць» ня самі, а «на іншых» – на тым, што можа спрацаваць. Як тыя дзеці на санках, што падчапляюцца да трамвая. Дык хто да каго прымазаўся?
У Магілёве адбыўся першы перадвыбарчы пікет. Сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Анатоля Лябедзькі зьбіралі подпісы ў яго падтрымку на пешаходнай вуліцы Ленінскай. За тры з паловай гадзіны сабралі больш за трыццаць подпісаў.
Сёньня пачаўся новы этап выбарчай кампаніі, які працягнецца да 21 жніўня.
Ня ведаю, ці ставілі, калі выйшаў з касой сам Дэпардзьё ў поле, настальгічную беларускую «Касіў Ясь канюшыну» ад «Песьняроў», але яна гучала ў маіх вушах, калі я разглядаў фоткі экзатычнага касца, што прыляцеў з Парыжу.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты Марына Адамовіч.
Пра што казала Лідзія Ярмошына ў Вене, ці будуць гэтыя прэзыдэнцкія выбары адрозьнівацца ад ранейшых, чаму ўлады паставілі па-за законам заклікі да байкоту — «Інтэвію тыдня» з Валянцінам Стэфановічам.
Карэспандэнт Радыё Свабода пагаварыла зь людзьмі ля прахадной Менскага трактарнага заводу пра будучыя выбары прэзыдэнта і пра ўмовы працы на МТЗ.
Фармаваньне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў у Беларусі заканчваецца сёньня ўвечары.
Каго з васьмёркі прэтэндэнтаў і паводле якіх крытэрыяў зарэгіструе ўлада? Як байкотныя настроі сярод часткі палітычных актывістаў могуць паўплываць на этап збору подпісаў?
Загрузіць яшчэ