Апошнім часам даволі рэдкую ў сучасным расейскім пісьме літару Ъ упадабалі беларускія прадпрымальнікі. Зьявіліся крамы «МясновЪ», «ГастрономЪ», «ПровиантЪ», рэстарацыі і сталоўкі «ТрактирЪ», «ГурманЪ», «ТеремЪ», салёны прыгажосьці «ЦирюльникЪ». Нягледзячы на дзіўнае напісаньне, некаторыя назовы афіцыйна зарэгістраваныя як таварныя знакі. Які сэнс укладаюць людзі ў гэты «Ъ», што за гэтым стаіць?