Сусьветны бэстсэлер «Гары Потэр» выйдзе па-беларуску. Пра гэта паведамляцца ў Фэйсбук-акаўнце выдавецтва «Янушкевіч».
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская, перакладчыца швэдзкай дзіцячай літаратуры і дырэктаркі прыватнага выдавецтва «Коска» ў Менску, тлумачыць, чаму варта пісаць, перакладаць і выдаваць добрыя дзіцячыя кнігі па-беларуску.
Учора, у апошні дзень сакавіка, адляцела ў Вечны вырай сьветлая беларуская душа Натальлі Санько.
23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазыцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна зь Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака, паведамляе інтэрнэт-партал TuzinFM.
У межах кампаніі «Беларускамоўныя», прымеркаванай да перапісу насельніцтва, «Арт Сядзіба» абяцае выдаць кнігу-дапаможнік для тых, хто пераходзіць на беларускую. Сродкі на праект возьмуць з краўдфандынг-кампаніі.
На думку аўтара пэтыцыі, пасаду рэктара беларускай ВНУ ня можа займаць чалавек, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандуюцца ідэі «русского мира».
Інтэрвію з наймаладзейшым футбалістам менскага «Тарпэда» Паўлам Кляньнё, які ня толькі добра гуляе ў футбол, але выдатна валодае роднаю моваю, ганарыцца гістарычнымі сымбалямі і зьяўляецца фанам Лявона Вольскага.
Дзеячы культуры, навукі, мастацтва і іншых сфэраў просяць зьмясьціць на магілах паўстанцаў 1863-1864 гадоў надпісы па-беларуску.
Начальнік управы вайсковай адукацыі Мінабароны Беларусі Ігар Слуцкі адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Дэпутат літоўскага парлямэнту Томас Тамілінас напісаў у Facebook, што міністар культуры Літвы Міндаўгас Кветкаўскас «публічна пацьвердзіў», што беларуская мова будзе на помніку Кастусю Каліноўскаму на могілках Росы.
Пахаваньне знойдзеных у 2017 годзе на Гедымінавай гары ў Вільні парэшткаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага перанесьлі на восень.
Звычайна веданьня беларускай мовы бывае цалкам дастаткова, каб разумець і па-ўкраінску. Аднак нават сярод самых часта ўжываных словаў ёсьць такія, пра сэнс якіх беларусу здагадацца будзе ня так лёгка. Праверце свае моўныя інстынкты: што, па-вашаму, значаць гэтыя словы?
Жыхар Рэчыцы сутыкнуўся з сытуацыяй, калі прадавачка «Белсаюздруку» ня ведала назваў тавараў па-беларуску. Прадавачка вырашыла, што зь яе зьдзекуюцца. Міністар жа інфармацыі парэкамэндаваў арганізаваць для прадаўцоў шапікаў курсы беларускай мовы «ў неабходным для працы аб’ёме».
Паводле сайту russkiymir.ru, імпрэзы прайшлі пры падтрымцы фонду «Русский мир». Ва ўнівэрсытэце ж цьвердзяць, што ўсё падрыхтавалі выключна выкладчыкі і студэнты.
Тут сабраныя некалькі прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сфэру яе ўжытку.
Сьпяваюць, моляцца, размаўляюць з сужэнцамі, чытаюць хуткамоўкі – паглядзіце, што робяць замежнікі па-беларуску.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца дзень роднай мовы. Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Ці ёсьць у Беларусі магчымасьць вучыцца на роднай мове?
У нас у адказ на вітаньне і згадку: «Нешта мне ваш твар знаёмы» можаш пачуць: «Сам ты тварь».
Беларускія інтэрнэт-сэрвісы, карысныя ня толькі ў Дзень роднай мовы 21 лютага: слоўнікі, каталёгі, даведнікі...
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім у інтэрвію Свабодзе разважае пра магчымыя вынікі перапісу 2019 году, пра «мяккую беларусізацыю» і працэс арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У Беларусі з гэтай нагоды адбудзецца шэраг імпрэзаў на розных пляцоўках — ад навукова-практычных канфэрэнцыяў і лекцыяў да выступаў папулярных музыкаў і літаратараў у кавярнях і крэатыўных прасторах.
У Менску будуць Akute, Uzari і Angst, а Вайцюшкевіч выступіць аж у двух гарадах з нагоды сьвята.
Калі заганяць людзей у вузкую сетку катэгорый, дзе беларускай мове проста няма месца, дык яе і ня будзе. Каму гэта трэба? І навошта?
Калі мы зразумеем, што ёсьць раўнапраўе паміж беларускай і расейскай, і як мы будзем шукаць раўнапраўя з расейскамоўнымі беларускімі патрыётамі? Піша Стась Карпаў.
Кіраўніца адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Качанава расказала на сустрэчы з калектывам кампаніі «Беларуськалій», што ў краіне пастаўленая задача «аб наяўнасьці ня менш як 30% кантэнту на беларускай мове».
Беларускамоўныя ролікі на Youtube не праходзяць мадэрацыі ў рэклямных сэрвісах тэхналягічнага гіганта Google, які валодае гэтай самай папулярнай у сьвеце відэаплятформай. Свабода разабралася, чаму гэта адбываецца.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, член Палаты прадстаўнікоў, праз сакратарыят Палаты распаўсюдзіла законапраект сярод сваіх калег.
Цалкам або часткова Біблія перакладзеная на паўтары тысячы моваў і дыялектаў сьвету. Сярод іх — мова вёскі Сіманавічы Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Пераклад зрабіў ураджэнец вёскі Фёдар Данілавіч Клімчук (1935–2018).
Бацькі Насты Лісіцынай у пачатку 1980-х забралі дачку са школы, бо даваць ёй беларускамоўную адукацыю там адмаўляліся. А калі дазволілі, Наста стала адзінай у Беларусі гарадзкой школьніцай, якая вучылася цалкам па-беларуску.
Галоўнае ўпраўленьне адукацыі Гомельскага аблвыканкаму накіравала ў падначаленыя структуры інфармацыю аб пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы ў садках і школах рэгіёну — «для разгляду і выкарыстаньня ў дзейнасьці».
У Ірляндыі нікому ня прыйдзе ў галаву дакараць ангельскамоўную большасьць за адсутнасьць патрыятызму і ляяльнасьці да дзяржавы. Але як ні парадаксальна — гэта заслуга ірляндзкай мовы.
Грамадзкім лідэрам году стаў заснавальнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус, у намінацыі «Мэдыяактыўнасьць году» перамог мовазнаўца, свабодаўскі аўтар Вінцук Вячорка. Найлепшай журналісткай году прызнаная Тацяна Каравянкова зь БелаПАН.
У Менску бацькі менскіх дашкольнікаў ініцыявалі краўдфaндынгавую кампанію для падтрымкі беларускай мовы ў дзіцячых садках. Ініцыятары называюць свой праект канкрэтным крокам дзеля рэфармаваньня дашкольнай адукацыі ў моўным аспэкце.
У розных краінах сьвету выбіралі «Слова году», якое для іх найлепш характарызуе год 2018-ы. Дзесьці рашэньне прымалі камісіі лінгвістаў, а недзе выбар пакінулі за носьбітамі мовы.
Навошта Максім Танк і Цішка Гартны вучылі эспэранта, а дзяржаўнае радыё БССР вяло перадачы на гэтай мове. Беларусь і эспэранта. 5 фактаў, якія вас зьдзівяць.
Карэспандэнт Свабоды дасьледаваў, як і ў якіх абставінах кіраўнікі беларускага ўраду публічна карысталіся беларускай мовай.
Суд не задаволіў пазоў жыхара Гомля Сяргея Макрэнкі, які патрабаваў беларускамоўнага навучаньня для дачкі-першаклясьніцы. Заяўнік скардзіўся на дзеяньні сярэдняй школы № 5 і аддзелу адукацыі, якія не забясьпечылі права дзіцяці вучыцца на беларускай мове.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
Што варта ведаць пра валійскую мову? Ці ёсьць у яе пэрспэктывы выжываньня? Гутарым з валійскім мовазнаўцам.
Лічыцца, што Беларусь застаецца адзіным на постсавецкай прасторы запаведнікам камуністычнай спадчыны і што ўлады тут строга пільнуюць, каб сымбалі і героі сацыялізму заставаліся недатыкальнымі.
Усе прадметы ў грамадзкіх школах выкладаюць толькі па-каталянску. Выключэньне — 2 ці 3 гадзіны на тыдзень гішпанскай мовы, а таксама 3 ці 4 гадзіны замежнай мовы.
Ва Ўкраіне Нацыянальная камісія з пытаньняў правапісу абнародавала праект новай рэдакцыі ўкраінскай артаграфіі, які вяртае многія правілы, што дзейнічалі да моўнай рэформы 1933 году.
Дзявяты месяц гамяльчук Сяргей Макрэнка высьвятляе ў мясцовых уладаў, ці зможа ягоная дачка Саша вучыцца па-беларуску ў першай клясе гомельскай сярэдняй школы № 5.
Дзейны цяпер закон мае такую фармулёўку: інфармацыя аб таварах на ўпакоўках і этыкетках мае быць «на беларускай або расейскай мове». Гэтую фармулёўку прапануюць замяніць на «на беларускай і (або) расейскай».
Апошнім часам даволі рэдкую ў сучасным расейскім пісьме літару Ъ упадабалі беларускія прадпрымальнікі. Зьявіліся крамы «МясновЪ», «ГастрономЪ», «ПровиантЪ», рэстарацыі і сталоўкі «ТрактирЪ», «ГурманЪ», «ТеремЪ», салёны прыгажосьці «ЦирюльникЪ». Нягледзячы на дзіўнае напісаньне, некаторыя назовы афіцыйна зарэгістраваныя як таварныя знакі. Які сэнс укладаюць людзі ў гэты «Ъ», што за гэтым стаіць?
У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Свабода высьветліла, хто адказвае за перапіс, фармулюе пытаньні перапіснога ліста, як будуць сфармуляваныя пытаньні пра мову, нацыянальнасьць, стаўленьне да рэлігіі.
Ідзе сэсія Палаты прадстаўнікоў, дзе сярод іншых пытаньняў востра стаіць важнае — ці атрымаюць беларускамоўныя спажыўцы тыя ж правы, што й расейскамоўныя?
Паводле апытаньня, 82% беларусаў лічаць, што асноўнай мовай беларускага футбольнага чэмпіянату павінна быць беларуская. Але ня ўсе футбольныя клюбы згодныя зь гэтым.
Загрузіць яшчэ