Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто перамог у пятым сэзоне конкурсу беларускамоўных песень «Засьпявай». СЛУХАЦЬ


23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазыцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна зь Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака, паведамляе інтэрнэт-партал TuzinFM.

23-гадовы Павал Козiч і 26-гадовы Цiхан Букраба вучацца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтва. Павал — менчук, Ціхан — з Гомелю. З музычных кірункаў аддаюць перавагу джазу і соўлу. Яны некалькі гадоў працуюць разам у кавэр-бэндах, але маюць і ўласныя напрацоўкі.

Як кажуць самі музыкі, конкурс «Засьпявай» падштурхнуў іх да стварэньня аўтарскага праекту. Дэбютам акурат і стала песьня «Трамвай» паэта Антона Рудака, музыку да якой яны стварылі разам.

Менавіта праца Паўла Козіча і Ціхана Букрабы была адзначаная журы конкурсу галоўным прызам журы конкурсу. Дзякуючы конкурсу, музыкі запісалі фінальную вэрсію сваёй песьні. У якасьці прызу яны атрымалі яшчэ 1500 рублёў на рэалізацыю сваіх далейшых творчых задумаў.

Таксама на ўзнагароджаньні «Засьпявай-5», якое прайшло ў менскім клюбе «Berlin», былі адзначаныя два фіналісты конкурсу — электронны праект Maximalism з песьняю «Фрагмэнты» на словы Ганны Комар і Раман Волазнеў зь песьняю на словы Мікіты Найдзёнава «Салёныя сны».

Конкурс «Засьпявай» праводзяць інтэрнэт-партал TuzinFM і фонд «Вяртаньне» з 2014 году. Ягоная мэта — адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі і паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песьнямі. Пераможцамі ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» станавіліся Віталь Варанко, Naviband, Paulinn, Helious.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG