Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску склалі пэтыцыю за адстаўку рэктара ўнівэрсытэту — за Дзень роднай мовы па-расейску


Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Прадстаўнік руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў стварыў пэтыцыю з патрабаваньнем адстаўкі рэктара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту Аляксея Ягорава. На думку аўтара пэтыцыі, пасаду рэктара беларускай ВНУ ня можа займаць чалавек, са згоды якога сярод студэнтаў прапагандуюцца ідэі «русского мира».

У пэтыцыі нагадваюцца падзеі сёлетняга Міжнароднага дня матчынай мовы, які адзначаўся 21 лютага. У праграме мерапрыемстваў ВДУ не было ніводнага слова па-беларуску. Затое ўсе імпрэзы, падрыхтаваныя катэдрай сусьветных моваў, праходзілі ў межах праекту «Твой мир — навек моя обитель», які рэалізуецца культурна-асьветніцкім таварыствам «Продвижение» пры падтрымцы фонду «Русский мир».

Гэтай катэдрай кіруе Ірына Зайцава, якая пераехала ў Віцебск з Луганску, дзе была функцыянэркай Луганскага абласнога Расейскага цэнтру, узначальвала Ўкраінска-расейскі саюз, супрацоўнічала з «Русским блокам» і «Русским движением», неаднаразова называла сябе абаронцай «русского мира» і расейскай мовы.

Ірына Зайцава была прызначана загадваць катэдрай падчас кіраўніцтва Аляксея Ягорава, і менавіта ён зьяўляецца адказным за тое, што адбываецца цяпер ва ўнівэрсытэце, лічыць складальнік пэтыцыі.

«Ва ўсім сьвеце 21 лютага шануюць родную мову, і толькі ў Віцебску ўшаноўвалі мову суседняй дзяржавы. Рэктар Аляксей Ягораў паводле адукацыі юрыст і павінен добра ўсведамляць ідэалягічны сэнс імпрэзаў у ВНУ, якой ён кіруе. Услаўленьне „родного русского языка“ адбывалася зь ягонай згоды. І таму я перакананы: унівэрсытэтам, які рыхтуе настаўнікаў для беларускіх школ, не павінен кіраваць чалавек, у якога няма аніякага пачуцьця патрыятызму», — сказаў Хрыстафор Жаляпаў.

Хрыстафор Жаляпаў
Хрыстафор Жаляпаў

Праз два тыдні пэтыцыя будзе накіравана ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, які ў 2014 годзе прызначыў Аляксея Ягорава на пасаду рэктара ВДУ, і ў Міністэрства адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG