1 кастрычніка Іран выпусьціў больш за 180 балістычных ракет па Ізраілі на фоне эскаляцыі баёў паміж лібанскай групоўкай «Хэзбала», якая карыстаецца падтрымкай Ірану, і Ізраілем. Значную частку ракет перахапілі ў паветры, але некаторыя ракеты прабілі супрацьракетную абарону і ўпалі на адкрытай мясцовасьці. Вядома пра аднаго загінулага, палестынскага рабочага.
У Ізраілі аглядаюць наступствы іранскага ракетнага абстрэлу і падлічваюць шкоду. Фотагалерэя
Пасьля маштабнай атакі Ірану 1 кастрычніка, якая, па ўсім відаць, уключала гіпэргукавыя ракеты, ізраільцяне аглядаюць шкоду.

1
Пасьля ўдару ракеты па Тэль-Авіве. Фота было зроблена раніцай 2 кастрычніка пасьля таго, як напярэдадні ўвечары Іран нанёс масавы ракетны ўдар па Ізраілі.

2
Пашкоджаны рэстаран у Тэль-Авіве.
Каля 180 ракет — у тым ліку, як заявілі ў Іране, гіпэргукавая зброя — абрынуліся на Ізраіль увечары 1 кастрычніка на фоне пашырэньня канфлікту на Блізкім Усходзе.
Каля 180 ракет — у тым ліку, як заявілі ў Іране, гіпэргукавая зброя — абрынуліся на Ізраіль увечары 1 кастрычніка на фоне пашырэньня канфлікту на Блізкім Усходзе.

3
Мужчына фатаграфуе будынак у Ход-ха-Шароне, непадалёк ад Тэль-Авіва, разбураны ў выніку атакі Ірану 1 кастрычніка.

4
Мужчыны аглядаюць пашкоджаны аўтамабіль у Тэль-Авіве.
Маштаб стратаў ад іранскіх удараў застаецца незразумелым. Вядома, што адзін палестынец загінуў у выніку падзеньня ракеты ў горадзе Ерыхоне на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Маштаб стратаў ад іранскіх удараў застаецца незразумелым. Вядома, што адзін палестынец загінуў у выніку падзеньня ракеты ў горадзе Ерыхоне на Заходнім беразе ракі Ярдан.

5
Палестынцы ў горадзе Рамала сабраліся вакол ракеты, якая ўпала пасьля атакі Ірану.

6
Ізраільскія супрацоўнікі экстраных службаў аглядаюць кратэр ад удару іранскай ракеты пасьля таго, як яна ўдарыла ў будынак школы ў цэнтры краіны.

7
Ракеты можна было ўбачыць у небе з паўночнага ізраільскага горада Бака аль-Гарбіе.

8
Ізраільцяне хаваюцца ў канаве падчас нападу 1 кастрычніка.
У выніку ўдараў пацярпелі дзьве ізраільскія авіябазы, а некалькі ракет упалі каля штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад» у Тэль-Авіве.
У выніку ўдараў пацярпелі дзьве ізраільскія авіябазы, а некалькі ракет упалі каля штаб-кватэры ізраільскай выведкі «Масад» у Тэль-Авіве.

9
Мужчына трымае плякат з надпісам «Мы зьбіраемся зьнішчыць Ізраіль» у Тэгеране, пакуль натоўпы ў іранскай сталіцы сьвяткуюць ракетныя атакі.
Ізраіль паабяцаў адказаць на ўдары, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу назваў іх «вялікай памылкай», за якую Тэгеран «заплаціць».
Ізраіль паабяцаў адказаць на ўдары, а прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу назваў іх «вялікай памылкай», за якую Тэгеран «заплаціць».

10
Іранская жанчына запраўляе свой аўтамабіль у Тэгеране на фоне асьцярог, што ізраільская атака можа быць накіраваная на нафтавую прамысловасьць Ірану.